Новости

Общество
21.05.2026

«Павольныя чытанні» адбыліся ў чытальнай зале бібліятэкі БДУІР

21 мая ў чытальнай зале бібліятэкі БДУІР адбыліся «Павольныя чытанні», прысвечаныя юбілею народнага пісьменніка Івана Мележа.


Вядучы Юры Максіменка расказаў пра цікавыя старонкі біяграфіі Івана Паўлавіча, аб працы пісьменніка над «Палескай хронікай». Студэнты не толькі чыталі ўслых знакаміты твор, але і даведаліся пра факты з жыцця і творчасці аўтара. Удзельнікі сустрэчы падрабязна разбіралі словы, якія сёння выходзяць з ужытку, што дапамагло глыбей зразумець народны характар твора.

 

 

Падрыхтавана прэс-службай
Фота Данілы Пракопчыка

Назад