Новости
ОбществоСтудэнты і супрацоўнікі БДУІР на Рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
У Беларусі стартавала штогадовая Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё!», і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі традыцыйна стаў адным з яе актыўных удзельнікаў. 23 кастрычніка наша дэлегацыя сумесна з дэлегацыяй «Сярэдняя школы №209 г. Мінска імя Зоі Касмадзям'янскай» унесла свой уклад у азеляненне краіны, высадзіўшы маладыя дрэвы.
Універсітэт працягвае традыцыю лесааднаўлення, закладзеную ў мінулыя сезоны.
«Для мяне асабісты ўдзел у такіх акцыях — гэта прынцыповая пазіцыя. Кіраўнік павінен на ўласным прыкладзе паказваць важнасць кожнай справы, асабліва калі гаворка ідзе пра клопат аб прыродзе. БДУІР ужо шмат гадоў удзельнічае ў лесааднаўленні, і мы саджаем дрэвы не для сябе, мы робім гэта для будучых пакаленняў — для нашых унукаў і праўнукаў. Ёсць глыбокая думка: мы не ўспадкоўваем зямлю ў нашых продкаў, а бярэм яе ў пазыку ў нашых дзяцей. Наша задача заключаецца ў тым, каб вярнуць гэты доўг», —падзяліўся рэктар БДУІР Вадзім Богуш.
Работы вяліся на спецыяльна выдзеленым лясніцтвам участку. Супрацоўнікі розных факультэтаў і падраздзяленняў, а таксама студэнты, узброіўшыся інвентаром і добрым настроем, з энтузіязмам узяліся за справу. Дзякуючы зладжанай працы маладыя дубы і елкі былі беражліва высаджаны на падрыхтаванай тэрыторыі.
Студэнтка 2 курса інжынерна-эканамічнага факультэта Віялета Малахоўская расказала: «Для мяне гэта першы, але вельмі каштоўны досвед. Мы саджаем маладыя дрэвы, і я лічу гэта значным укладам у нашу краіну, асабліва улічваючы маштабы высечак кожны год. Гэта добрая і патрэбная акцыя, да якой прыемна далучыцца з уласнай ініцыятывы. Тут цудоўная атмасфера: свежае паветра і дружны калектыў».
БДУІР ганарыцца сваім актыўным удзелам у экалагічных ініцыятывах і мае намер і надалей уносіць свой уклад у справу захавання і памнажэння беларускіх лясоў.
Падрыхтавана прэс-службай
Фота Максіма Максака








