Новости

Общество
16.09.2025

Студэнты БДУІР напісалі Рэспубліканскую дыктоўку да Дня народнага адзінства

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, ўся Беларусь піша рэспубліканская дыктоўка «‎Дзень народнага адзінства»‎.

 

Студэнты БДУІР далучыліся да дыктоўкі — у трэцім корпусе сабраліся тыя, каму выпаў гонар узяць удзел. Галоўная мэта гэтай патрыятычнай акцыі — нагадаць аб глыбінным сэнсе Дня народнага адзінства, умацаваць пачуццё агульнасці, гонару за нашу краіну і яе гісторыю. Рэспубліканскую дыктоўку беларусы пішуць ужо чацвёрты раз, а тэкст для яе рыхтуе Акадэмія адукацыі. Жывую трансляцыю «‎дыктоўкі адзінства»‎ арганізуюць з залаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далучыцца да яе змог кожны жадаючы анлайн праз YouTube або Telegram-канал Moladz.by.
 
«‎Дыктоўка традыцыйна прайшла на беларускай мове і была прысвечаны тэме патрыятызму, аб'яднання краіны і пытанням гістарычнай памяці. Да анлайн-трансляцыі падключыліся ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама школы. Мы ўжо апублікавалі поўны тэкст дыктоўкі, паводле якой удзельнікі могуць праверыць сябе на наяўнасць памылак. У цэлым складанасць тэксту сярэдняя, арыентаваная на школьнікаў 10-11-га класа»‎, — праінфармаваў намеснік начальніка рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Moladz.by Аляксандр Елісееў.
 
 
 
Фота Максіма Максака
Падрыхтавана прэс-службай па матэрыялах БелТА

Назад