Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

21.09.2022

БДУІР стаў удзельнікам выстаў смарт-індустрыі і тэхналогій у прамысловасці

З 20 па 22 верасня ў Мінску праходзяць выставы Smart Industry Expo і "ТЭХІНАПРОМ", на якіх БДУІР прадставіў высокатэхналагічныя распрацоўкі.

XXV Міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці "ТЭХІНАПРОМ" праходзіць у рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму. Такая пляцоўка спрыяе прасоўванню інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній, умацоўванню партнёрства і абмену досведам.

На стэндзе БДУІР прадстаўлены тэхналогіі электрамагнітнага экранавання памяшканняў, вырабу энергазберагальных плоскіх алюмініевых награвальных элементаў, атрымання аптычнага кампазітнага пакрыцця для сонечных калектараў і інш. Таксама супрацоўнікі БДУІР прэзентуюць метралагічныя паслугі, сярод якіх ёсць каліброўка сродкаў вымярэнняў, даследаванне ўласцівасцей матэрыялаў, распрацоўка праграмнага забеспячэння для ЗВЧ прылад. Падрабязней пра распрацоўкі можна даведацца тут.

Выстава Smart Industry Expo праводзіцца ў рамках III міжрэгіянальнага спецыялізаванага форуму па лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара. Ужо трэці раз гэта пляцоўка збірае спажыўцоў і пастаўшчыкоў лічбавых тэхналогій, арыентаваных на развіццё смарт-індустрыі і лічбавую трансфармацыю прадпрыемстваў.

На Smart Industry Expo БДУІР прадставіў кантролер пашкоджання трубаправода і кампаненты сістэмы аддаленага маніторынгу транспарту: датчыкі ўзроўню паліва, тэмпературы, ціску, шчыльнасці, блокі індыкацыі дадзеных і інш. Гэтыя кампаненты паспяхова ўкаранілі ў прадукцыю, якую вырабляюць на Мінскім трактарным заводзе, "Гомсельмашы" і іншых прадпрыемствах.

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота: Андрэй Сіняўскі, прэс-служба БДУІР

Назад