Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

Образование
22.04.2019

У БДУІР падвялі вынікі конкурсу студэнцкіх эсэ

22 красавіка ў БДУІР адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу студэнцкіх эсэ "Беларуская мова. Навошта асабіста мне…", прысвечанага Году малой радзімы. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы БРСМ.

У конкурсе спаборнічалі студэнты 1-га курса пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Наталлі Пятровай і выкладчыка Таццяны Дапіра.

Больш за 70 студэнтаў з розных факультэтаў і спецыяльнасцей спрабавалі сябе ў творчым выяўленні сваіх думак. Жанр эсэ прадугледжвае выраз індывідуальнай пазіцыі аўтара, імкненне да самавыяўлення, невялікі аб’ём і вольную кампазіцыю, таму працы былі самыя разнастайныя.

Кожны ўдзельнік не толькі змог раскрыць тэму, але і ўкласці ў творчую працу часцінку сваёй душы. Некаторыя студэнты нават адышлі ад традыцыйных формаў, аформіўшы думкі ў вершаванай форме. Яны шчыра выказваліся наконт аднаго з асноўных чыннікаў нацыі.

"Беларуская мова дапамагае мне адчуць сябе бліжэй да продкаў, праяўляць спрадвечна беларускія рысы характару і стаўленне да жыцця. Я адчуваю сябе раднейшай і бліжэйшай да сваёй «сям'і», чым да «family»…", - распавяла адна з пераможцаў Алеся Марамыгіна.

Пераможцамі конкурсу эсэ сталі Кухараў Уладзіслаў, Марамыгіна Алеся, Дашчынская Ангеліна, Баранаў Ягор, Назаранка Даніла, Гарохава Кацярына, Міленцьеў Уладзімір, Верамейчык Наталля, Бранцэвіч Аляксандр.

Другое месца занялі Суханаў Станіслаў, Седач Аляксандра, Трэско Дзмітрый, Ушкалаў Кірыл, Асяненка Мікалай, Зінчанка Іван, Бандарук Ксенія, Бяленка Аляксей, Сянько Яна, Талалаеў Аляксандр.

На трэцім месцы - Кукушкіна Ірына, Баранава Ганна, Таболіч Ірына, Яснюк Уладзіслаў, Русак Настасся, Пальчык Антон, Снежка Уладзімір, Бычкоўская Ульяна, Кісялёў Мікіта, Чалядзінскі Іван.

Віншуем пераможцаў і жадаем усім удзельнікам конкурсу творчых поспехаў!

конкурс эсэ

Аляксандр Бранцэвіч, Таццяна Дапіра і Наталля Пятрова

конкурс эсэ
конкурс эсэ
конкурс эсэ

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота: Максім Максак, прэс-служба БДУІР

Назад