Флэшмоб «Гучым па- беларуску!»

4 верасня ў фае інтэрната 4 БДУІР было шматлюдна і весела. Студэнты з захапленнем правелі флэшмоб "Гучым па- беларуску!", прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Жыхары размаўлялі на роднай мове, прынялі ўдзел у міні-гульнях на веданне беларускай гісторыі, мовы і атрымалі салодкі падарунак, якому вельмі былі рады.