Новости
ОбществоУ чытальнай зале бібліятэкі БДУІР адбылася інфармацыйная гадзіна «Быў. Ёсць. Буду»
26 лістапада, у дзень нараджэння легендарнага класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, у чытальнай зале бібліятэкі БДУІР адбылася інфармацыйная гадзіна «Быў. Ёсць. Буду» для студэнтаў-першакурснікаў, прысвечаная жыццю і шматграннай творчасці выдатнага пісьменніка.
Мерапрыемства дазволіла студэнтам даведацца, якім Уладзімір Сямёнавіч быў у звычайным жыцці — у штодзённым побыце, у зносінах з сябрамі і ў працэсе напісання сваіх шэдэўраў. Вёў сустрэчу вядучы бібліятэкар Юрый Максіменка, які ўжо даўно і плённа займаецца папулярызацыяй беларускай культуры і традыцыйна вядзе мэрапрыемствы для студэнтаў БДУІР. Дзякуючы свайму багатаму досведу выступленняў і ўменню зацікавіць моладзь, ён не проста пераказаў біяграфію класіка, а стварыў жывы і аб'ёмны партрэт пісьменніка. Для гэтага Юрый Максіменка не раз звяртаўся да ўспамінаў сучаснікаў і цытаваў вядомую кнігу Адама Глобуса «Наш сусед Караткевіч».
Скончыўся інфармацыйны час інтэрактыўнай віктарынай «Вядомы і невядомы Уладзімір Караткевіч». Пераможца віктарыны атрымаў памятны падарунак.
Тэкст прадстаўлены ўдзельнікамі мерапрыемства
Фота Сяргея Казлова





