Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

16.03.2023

Студэнты БДУІР наведалі Храм-помнік у гонар Усіх Святых і памяці ахвяр, што выратаванню Айчыны нашай паслужылі

Храм-помнік у гонар Усіх Святых і памяці ахвяр, што выратаванню Айчыны нашай паслужылі, лічыцца галоўным духоўным мемарыялам у памяць мільёнаў беларусаў, якія загінулі ў роднай краіне і па-за яе межамі падчас рэвалюцый, войнаў, рэпрэсій. Студэнтам БДУІР, удзельнікам школы «Лідар», правялі экскурсію па нацыянальным мемарыяльным комплексе: яны наведалі царкву, крыпту і музей памяці.

Крыпта - гэта тры залы, якія знаходзяцца ў падалтарнай частцы храма. Адно з памяшканняў - пахавальня, дзе захоўваецца прах ахвяр трох войнаў: вайны 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. У другім зале - памятныя знакі ў гонар загінуўшых беларусаў на Афганскай вайне, ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС, трагедыі на Нямізе, тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая».


У цэнтральным памяшканні стаіць незгасальная лампада. У сценах зроблены спецыяльныя нішы, дзе захоўваецца зямля з месцаў баёў і пахавання беларускіх герояў. Як адзначае экскурсавод, крыпта - асаблівае месца, дзе спалучаюцца гісторыя, трагедыя, духоўнасць і малітва.

«Гэта месца прымірае людзей рознай веры і поглядаў, абуджае павагу адзін да аднаго праз сапраўдную духоўную памяць. Лампада - гэта вялікая памінальная свечка, якую запалілі ад імя ўсіх нас. Замежнікі, якія пабывалі тут, кажуць, што цяпер разумеюць філасофію памяці па-беларуску», - расказала экскурсавод.


Пасля крыпты студэнты наведалі музей памяці, дзе сабраны звесткі пра ўсе войны з XI па XX стагоддзе, што праходзілі на тэрыторыі Беларусі ці ў якіх Беларусь удзельнічала. Экскурсія завяршылася сустрэчай з айцом Фёдарам, настаяцелем царквы. Падчас гутаркі ён расказаў пра свой лёс і шлях да гэтага храма, пра духоўны стан сучасных людей. Яго прапанова сустрэцца са студэнтамі ва ўнівесрітэце і абмеркаваць пытанні, якія ў іх узнікнуць, была прынята з задавальненнем.


Месца памяці вельмі ўразіла групу. Студэнт Раман Макавецкі лічыць, што гэта адзін з самых прыгожых і велічных храмаў Беларусі: «Я быў здзіўлены яго маштабамі. Сабор выглядае ўзвышана сярод вуліц горада. Мяне неверагодна ўразіла крыпта: яна мае асаблівую атмасферу глыбокай пашаны да памяці святых продкаў. Калі я зайшоў туды, быццам бы адчуў душы. Паездка ў Храм Усіх Святых стала ўнікальным досведам для мяне. Гэта сімвалічнае месца прыносіць людзям надзею і мір. Вельмі ўдзячны школе "Лідар" за цудоўную экскурсію».


Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Андрэй Сіняўскі, прэс-служба БДУІР

Назад