Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

Наука
26.01.2023

Фотафакт: студэнты БДУІР наведалі выставу «Беларусь інтэлектуальная»

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» павінна была завяршыцца 22 студзеня, але з-за вялікай зацікаўленасці наведвальнікаў яе працягнулі яшчэ на тыдзень. Беларускія і замежныя студэнты БДУІР скарысталі такую магчымасць і гэтымі днямі наведалі экспазіцыю.

На выставе свае дасягненні і распрацоўкі дэманструюць вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, у тым ліку і БДУІР, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый, тэхнапаркаў. У «БелЭкспа» прадстаўлена больш за 400 экспанатаў, сярод якіх буйнагабарытная тэхніка, макеты, мультымедыйныя прэзентацыі.

Назад