Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

Наука
25.11.2022

XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР

24 лістапада ў БДУІР прайшла XI Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя: праблемы і шляхі развіцця». У ёй узялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі і Узбекістана.

Адкрыў канферэнцыю рэктар БДУІР Вадзім Богуш, які падзяліўся сваім гледжаннем на развіццё адукацыйнага працэсу.

«Рэвалюцыйныя змены ў працы з інфармацыяй уплываюць на падыходы да навучання. Працэс перадачы ведаў і навыкаў ад аднаго пакалення да іншага паступова трансфармуецца ў фактычна працу на інфармацыйным полі, якое мае свае перавагі і недахопы. З аднаго боку - вялікія хуткасць і аб’ём інфармацыі, з другога - неабходнасць праверкі дакладнасці інфармацыі, - адзначыў Вадзім Богуш. - Яшчэ адно пытанне ўзнікае ў падрыхтоўцы інжынерных кадраў у высокатэхналагічных галінах. Яно тычыцца інтэграцыі навуковых даследаванняў і новых ведаў у сістэму адукацыйнага працэсу. На канферэнцыі варта абмеркаваць магчымыя механізмы, якія будуць найбольш эфектыўнымі. У практычнай падрыхтоўцы ўжо адбываюцца некаторыя змены на ўзроўні галіновых лабараторый, праектнага падыходу і тых жа стартап-ініцыятыў, для якіх ва ўніверсітэце павінны стварацца асаблівыя ўмовы».

XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР
XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР

На канферэнцыі заслухалі 50 дакладаў. Удзельнікі прадставілі даследаванні і свой досвед працы ў такіх накірунках, як сеткавыя адукацыйныя праграмы, экспарт адукацыйных паслуг, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, мадэль «Універсітэт 3.0».

XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР
XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР

Адна з выступоўцаў пленарнага паседжання кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ія Ташлыкова-Бушкевіч адзначыла, што для выкладчыкаў заўсёды вельмі цікава і карысна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах.

«Канферэнцыя ў БДУІР стала пляцоўкай міжнароднага ўзроўню для абмену досведам і абмеркавання вострых пытанняў у сістэме вышэйшай тэхнічнай адукацыі. Напрыклад, матэрыяльна-тэхнічная база нашага ўніверсітэта і супрацоўніцтва з беларускімі і замежнымі партнёрамі забяспечваюць высокі ўзровень прафесійнага развіцця студэнтаў. Аднак для рэалізацыі выпускнікоў як спецыялістаў неабходна развіваць іх гібкія навыкі і надпрафесійныя кампетэнцыі, што стымулюе пошук эфектыўных стратэгій навучання ў рамках мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі. І гэта толькі адзін з сектароў праблемнага поля канферэнцыі, - адзначыла Ія Ташлыкова Бушкевіч. - Я прадставіла на форуме новыя вынікі праекта "Эўрыстыка ў фізіцы", атрыманыя пасля ўжывання аўтарскай тэхналогіі арганізацыі лекцый па фізіцы. На занятках эфектыўна выкарыстоўваюцца праблемна-эўрыстычны і STEAM-падыходы. Пасля дакладу адбылася дыскусія з іншымі навукоўцамі. Гэта вельмі каштоўна, што на канферэнцыі можна атрымаць зваротную сувязь наконт сваёй працы».

XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР
XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР
XI Міжнародная канферэнцыя «Вышэйшая тэхнічная адукацыя» адбылася ў БДУІР

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Таццяна Русецкая, прэс-служба БДУІР

Назад