Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Новости

23.09.2022

«БДУІР - адзін з флагманаў студатрадаўскага руху»: у Мінску падвялі вынікі трэцяга працоўнага семестра

22 верасня ў БНТУ прайшло пасяджэнне Мінскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў. Прадстаўнікі ВНУ, каледжаў, адміністрація раёнаў і актыў БРСМ абмеркавалі вынікі трэцяга працоўнага семестра, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Да мерапрыемства далучыліся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава і старэйшы памочнік пракурора Мінска па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Ягор Дарожка.

Ад БДУІР да пасяджэння далучыліся прарэктар па выхаваўчай працы Дзмітрый Кузняцоў і намеснік кіраўніка УВРМ Вячаслаў Клімковіч.

Арцём Цуран адзначыў, што планы па далучэнні моладзі да працоўнай занятасці былі выкананы: «Ёсць шэраг ВНУ-флагманаў - БНТУ, БДУІР, БДУ, якія сур’ёзна аднесліся да гэтай задачы. Студэнты актыўна працаўладкоўваліся, выконвалі сур’ёзную дарослую працу, паказвалі нядрэнныя вынікі і зараблялі грошы. Мы гэтыя атрады ставім у прыклад, каб усе астатнія ўніверсітэты імкнуліся да такога ўзроўню».

За лета ў 7 арганізацыях адпрацавалі 535 студэнтаў БДУІР. Некаторыя з байцоў нават дапамагалі на будпляцоўцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка - гарадской моладзевай будоўлі. Восенню дзейнасць студатрадаў не спыняецца. Студэнтаў запрашаюць на працу ў ЗАТ «Атлант» і агракамбінат «Ждановічы» (на збор яблыкаў). Жадаючыя працаваць могуць запоўніць анкету тут.

Па інфармацыі minsknews.by
Фота: minsknews.by

Назад