Новости
20.09.2022
БДУІР далучыўся да Рэспубліканскага турысцкага злёту студэнтаў
З 15 па 17 верасня ў вёсцы Жорнаўка Бярэзінскага раёна прайшоў турысцкі злёт студэнтаў у рамках Рэспубліканскай універсіяды-2022. 19 каманд з беларускіх універсітэтаў удзельнічалі ў творчых конкурсах і спаборніцтвах па тэхніцы турызму.
Да турысцкага злёту далучыліся 12 БДУІРаўцаў. Яны ўпэўнена прайшлі спартыўнае арыентаванне, конкурсы па тэхніцы воднага і роварнага турызму. У спаборніцтвах па турысцка-прыкладным шматборстве нашыя студэнты патрапілі ў пяцёрку мацнейшых каманд. На творчым конкурсе "Заспяваем, сябры" студэнт БДУІР Данііл Літвінец выканаў аўтарскую турыстычную песню на беларускай мове. З такім выступам каманда заняла II месца. Цягам трох дзён турзлёту праходзіў конкурс "Турысцкія навыкі і побыт", у якім каманда БДУІР заняла I месца. Студэнтаў павіншавалі з перамогай і ўручылі карысны для турыста падарунак - спальны мяшок.
Падрыхтавана прэс-службай БДУІР Фота: Спартовы клуб БДУІР
|