Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

Достижения
15.09.2022

Курсант БГУИР стал победителем конкурса эссе

13 сентября на базе Минского государственного лингвистического университета прошла торжественная церемония награждения победителей городского этапа республиканского конкурса «Золотое перо «Белой Руси» — 2022». Дипломом I степени в номинации "Студенты" был награжден курсант БГУИР Роман Пищ.

— Эссе — это сложная композиция, в которой человек излагает свои мысли. Я благодарна всем участникам конкурса этого года, потому что золотые буквы истории — истории своей семьи, своей страны — прошли через каждую работу, а их всего было более 200. Что касается страны, где мы с вами живем, как гражданин Беларуси я испытываю гордость за то, что наша страна делает для каждого из нас. Спасибо всем за участие и за то, что вы показали себя, — поздравила победителей председатель Минской городской организации РОО «Белая Русь» Наталья Воронова.

- Хотелось поделиться о своих прадедушке и прабабушке, которые не понаслышке знали об ужасах Великой Отечественной войны, которые мужественно защищали свою Родину, свой край, где родились. Очень важно было написать и о моих родителях, которые своим ответственным отношением к труду, вносят огромный вклад в развитие нашей страны, а также бережно хранят память о родных и близких людях, чтобы ниточка памяти не разорвалась и история нашей маленькой семьи сохранилась в истории большой страны. Их пример заставляет меня стремиться стать полезным гражданином свой Родины, - рассказал курсант.

В завершение церемонии участники смогли увидеть премьеру видео-флешмоба от «Белой Руси» ко Дню народного единства, который Беларусь отметит в эту субботу, 17 сентября.

Публикуем эссе победителя конкурса Романа Пища.

ГІСТОРЫЯ МАЁЙ СЯМ’І Ў ГІСТОРЫІ КРАІНЫ


Мы з вамі дзеці адной гісторыі
(У.Караткевіч)

"Мы з вамі дзеці адной гісторыі, аднолькавай сучаснасці і агульнай будучыні. Нас яднае агульны лёс. Нават у "важлівых дробязях" - напісаў у прадмове да сваёй кнігі "Зямля пад белымі крыламі" Уладзімір Караткевіч.

Мінула амаль паўстагоддзя з часу першага выдання нарыса. За гэты перыяд адбылося нямала змен у жыцці Беларусі і беларусаў. Але словы вядомага пісьменніка-гісторыка, адрасаваныя падлеткам, не страцілі глыбіні і значнасці. Яны "чапляюць", помняцца і заклікаюць прыпыніцца, каб паразважаць. Над тым, што аднолькава важна ва ўсе часы для ўсіх узростаў.

Чалавек і яго радзіма. Чалавек і яго карані. Чалавек у часавым вымярэнні "быў, ёсць, буду".

Калі я думаю пра гэта, першым чынам узгадваю, якая вялікая планета Зямля, як многа на карце краін і народаў. У кожнага з іх свая асаблівая мова, гісторыя, культура. Але ўсе яны складаюць адзінае цэлае - чалавецтва.

Пасля прыходзіць на думку, якая неаб’емная і розная наша Беларусь, хоць і ўспрымаецца звыкла як невялічкая краіна ў цэнтры Еўропы. Багацце адметнага ў яе прыродзе, мясцовых гаворках, абліччах вёсак і гарадоў на самой справе ўражвае. І гэта ўсё таксама складае адно цэлае, часткай якога я з’яўляюся.

А затым у памяці ўсплывае назва, што не значыцца на карце і не прапісана ў пашпарце - Ляхавіччына. І ў гэты момант словы Караткевіча набываюць асаблівы сэнс. Бо менавіта тады, калі я згадваю мясціны, дзе нарадзіўся і вырас, я ўспрымаю сказанае Уладзімірам Сямёнавічам не толькі сваім розумам, але і сэрцам.

Як і ўся зямля, як і ўся Беларусь, Ляхавіччына мае шмат чаго, што вылучае яе з ліку іншых рэгіёнаў. Можа, яно не настолькі кідкае і гучнае, як патрабуе сучасны свет, захоплены рэкламай. Але яно ёсць - у помніках архітэктуры і прыроды, асаблівасцях пейзажаў, забудове населеных пунктаў, мове і характары яе носьбітаў. І ўсё гэта гарманічна суіснуе ў межах такога жывога і адметнага аднаго цэлага пад назваю Мая Малая Радзіма.

Я кажу пра гэта з гонарам! Бо сапраўды шаноўна адчуваць скрозь гады і стагоддзі сувязь з асобамі, што стваралі гісторыю зямлі майго дзяцінства і сваёй дзейнасцю ўплывалі на яе лёс і аблічча: мемуарыст Фёдар Еўлашоўскі, нацыянальны герой Беларусі Тадэвуш Рэйтан, філосаф Фларыян Бохвіц, Раман Раманавіч Шахмуць, які вядомы як архімандрыт Серафім Жыровіцкі, паэты Леанід Пранчак і Алесь Бадак, пісьменнік Уладзімір Дамашэвіч, кінарэжысёр Міхась Пташук, кампазітар Анатоль Санько, мастакі Сымон Свістуновіч і Мікалай Таранда.

Але гэтыя гучныя імёны я хачу дапоўніць імёнамі самых блізкіх і дарагіх для мяне людзей, якія унеслі свой уклад у гісторыю маёй краіны, якія і зараз кожнадзеннай працай складаюць гісторыю маёй сям’і, а разам з ёй і маёй радзімы.

Прадзядуля, Ятчэня Аляксандр Васільевіч, 21.12.1921 года нараджэння, і прабабуля, Ятчэня Надзея Аляксандраўна, 17.05.1925 года нараджэння.

Прадзядуля і прабабуля - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, прадзядуля - ветэран вайны. Для мяне яны сапраўдныя героі!

У маладыя гады прадзядуля быў сакратаром мясцовай камсамольскай арганізацыі. Калі пачалося праследаванне камуністаў і камсамольцаў, яму давялося хавацца. Прадзед наладзіў сувязь з чырвонаармейцамі, якія ўцяклі з палону, разам арганізавалі падпольную групу. У 1942 годзе некалькі падпольных груп аб’ядналіся ў партызанскі атрад "Советская Белоруссия", разведчыкам якога прадзядуля і з’яўляўся.

За перадачу вельмі важных звестак пра рух фашысцкіх цягнікоў па маршруце Брэст - Лясная быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалём "За адвагу".

Прабабуля са сваёй маці хавалі дома параненых чырвонаармейцаў і тых, хто адступаў, а потым перапраўлялі ў партызанскія атрады. Яна, каб яе не вывезлі ў Германію, уладкавалася на лесапільны завод, дзе пазнаёмілася з партызанскімі сувязнымі. Праз прабабулю, 16-гадовую дзяўчыну, сувязныя перадавалі звесткі ў атрад. Некалькі разоў на тыдзень ішла яна па дзесяць кіламетраў у адзін бок да так званага "чырвонага маяка", дзе закопвала ў дамоўленым месцы перадачы для сувязных. Было ёй страшна, але так яна змагалася з ворагам.

Мая памяць беражліва захоўвае расказы прадзядулі і прабабулі, бо гэта і ёсть гісторыя маёй краіны.

Пасля вайны мой прадзядуля пятнаццаць гадоў праслужыў у міліцыі, і толькі хвароба перашкодзіла яму працягваць службу. Бабуля працавала наборшчыцай у друкарні. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей: усе дачкі, дзве з каторых атрымалі вышэйшую адукацыю. У шлюбе яны пражылі семдзесят гадоў. У 2015 годзе адсвяткавалі сваё благадатнае вяселле.

Прадзядулі ўжо шэсць гадоў, як няма з намі. Прабабулі не стала паўтара года таму назад. Але памяць аб іх будзе заўсёды са мной.

Мае бабуля, Галіна Аляксандраўна, і дзядуля, Міхаіл Эдуардавіч, маюць спецыяльнасць інжынера. Бабуля працавала начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, дзядуля - кіраўніком у будаўнічай арганізацыі. Пра іх дзейнасць ў 2010 годзе пісалі ў выданні "Паўстагоддзя на будоўлі".

Род прабабулі і прадзядулі працягваецца: сем унукаў і чатырнаццаць праўнукаў. Мая матуля і бацька працуюць у сістэме адукацыі, старэйшы брат атрымаў спецыяльнасць інжынера па надзвычайных сітуацыях і працуе ва ўніверсітэце МНС.

Вось і я. З маленства хацеў быць падобным на сваіх продкаў. Таму невыпадкова абраў прафесію інжынера-сістэматэхніка для органаў унутраных спраў. Зараз я вучуся ў БДУІР і зраблю ўсё, каб унесці свой карысны ўклад у гісторыю сваёй краіны.

Я ганаруся і буду ганарыцца сваімі блізкімі людзьмі, сваёй сям’ёй! Гэта натхняе час ад часу прыпыняцца і задумвацца: хто ты і куды ідзеш.

Я буду захоўваць памяць пра тых, каго няма ўжо з намі, і буду передаваць успамін пра родных для мяне людзей нашчадкам, каб і яны памяталі аб сваім мінулым. Каб і яны ведалі, што мы - дзеці адной гісторыі.

Подготовлено пресс-службой
Фото РОО "Белая Русь", Роман Пищ

Назад