Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

Общество
24.02.2021

Творчыя калектывы БДУІР прынялі ўдзел у імпрэзе да Міжнароднага дня роднай мовы

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла літаратурна-музычная імпрэза "Родная мова ў марах, у песнях, у снах…", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

На імпрэзе гучалі вершы беларускіх паэтаў і народныя песні ў выкананні навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М. С. Высоцкага, студэнтаў творчага саюза БДУ і творчых калектываў БДУІР.

Удзельнікі паэтычнага тэатра "Рытмы сэрца" Валерыя Гаўрыленка і Іван Самусёў чыталі вершы Уладзіміра Караткевіча і Навума Гальпяровіча. Салістка вакальнай студыі "Шанс" Таццяна Касцюкевіч выступіла з песняй "Рэчанька".

Усе прысутныя з задавальненнем паслухалі вершы выбітных беларускіх пісьменнікаў, беларускія народныя песні і атрымалі асалоду ад мілагучнасці і прыгажосці роднай мовы.

Таццяна Касцюкевіч
Таццяна Касцюкевіч

Валерыя Гаўрыленка
Валерыя Гаўрыленка
Іван Самусёў
Іван Самусёў

літаратурна-музычная імпрэза

Падрыхтавана Цэнтрам культурна-масавай работы БДУІР
Фота: Цэнтр культурна-масавай работы БДУІР

Назад