Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Выстава навукова-метадычнай літаратуры "Сэрцам роднага слова краніся"

У рамках тыдня беларускай мовы на кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін арганізавана выстава навукова-метадычнай літаратуры "Сэрцам роднага слова краніся". Подборка выданняў уключае ў сябе актуальныя для выкладання дысцыпліны "Беларуская мова. Прафесійная лексіка" слоўнікі, даведнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, у тым ліку падрыхтаваныя супрацоўнікамі кафедры: І.В. Наўроцкай, Т.П. Дапірай, А.А. Албут, І.І. Шматковай, С.В. Ламака. Як сказаў слынны беларускі паэт А. Разанаў, "Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова".