Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА СА СКУЛЬПТАРАМ ВАЛЯНЦІНАМ ЗАНКОВІЧАМ 5 ЛІСТАПАДА

Студэнты групы 961401 факультэта інфакамунікацый разам з выкладчыкам кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Наўроцкай Ірынай Валянцінаўнай 5 лістапада правялі незвычайныя заняткі па беларускай мове, далучыўшыся да творчай сустрэчы з таленавітым беларускім скульптарам, архітэктарам, патрыётам роднага краю, цікавым суразмоўцам і мудрым чалавекам Валянцінам Паўлавічам Занковічам.

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА СА СКУЛЬПТАРАМ

Валянцін Паўлавіч з’яўляецца адным з аўтараў помніка "Мінск - горад-герой", мемарыяльнага комплекса "Брэсцкая крэпасць-герой", творцам помніка "Беларусь партызанская" і інш. Манументальныя кампазіцыі Валянціна Занковіча ўпрыгожваюць беларускія гарады, нагадваюць пра каштоўнасць духоўных набыткаў беларусаў і сведчаць пра важнасць мастацтва для грамадства і асобы.
Студэнты БДУІРа (валанцёры групы Sporters) арганізавалі ва ўніверсітэце выставу работ знакамітага скульптара і запрасілі ўсіх ахвотных на сустрэчу з майстрам. На выставе былі прадстаўлены макеты ўжо зробленых работ, як напрыклад, мадэль скульптуры "Радзіма-маці", якая размешчана каля стэлы "Мінск - горад герой" і лічыцца адной з самых вядомых жаночых скульптур Беларусі. Яна з’яўляецца сімвалам перамогі і славы. Аўтар цікава і займальна расказаў, як абараніў у кампазіцыі высока паднятыя над галавой фанфары фігуры, паколькі спачатку кіраўніцтва не пагаджалася на такі аб’ект.

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА СА СКУЛЬПТАРАМ

Студэнты з захапленнем аглядалі работы, якія пакуль яшчэ чакаюць творчага ўвасаблення на беларускіх вуліцах і прысвечаны знакамітым асобам Беларусі - Еўфрасінні Полацкай, Францыску Скарыне, Максіму Багдановічу, Якубу Коласу, Міхаілу Савіцкаму, Пятру Машэраву. Пра кожную са скульптур Валянціна Паўлавіча студэнты падхрытавалі цікавае апісанне, з якім можна было пазнаёміцца на выставе.

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА СА СКУЛЬПТАРАМ

У сяброўскай атмасферы гучалі словы падзякі Валянціну Паўлавічу за магчымасць далучыцца да сапраўднага мастацтва і духоўных каштоўнасцей. Сустрэча завяршылася аўтограф-сесіяй аўтара, на якой кожны ахвотны атрымаў паштоўку з мерапрыемства і набор налепак, на якіх студэнты намалявалі скульптара.

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА СА СКУЛЬПТАРАМ