Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы - чытаем каляндар ІТ-лексікі
Мова - неад’емная частка нашага жыцця. Беларуская мова - важная і істотная адзнака беларускай нацыі. Нацыянальная мова - магутны сродак, які захоўвае культурныя каштоўнасці. Дапамагае кожнаму заявіць пра сябе як пра арыгінальную асобу. Дасканала валодаць мовай - быць паспяховым ў любой сферы дзейнасці.
Можна лёгка і хутка авалодаць тэрміналогіяй галіны інфармацыйных тэхналогій на нацыянальнай мове, чытаючы каляндар беларускай ІТ-лексікі. 19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, гэты сумесны са студэнтамі праект у сацыяльных сетках універсітэта прадставіла старшы выкладчык кафедры Ірына Валянцінаўна Наўроцкая.
Тэкст інтэрв’ю даступны па спасылцы. (https://www.instagram.com/p/DU8Bp5Liliy/?igsh=MTJ5aDVrcGZxb2c5dA==).
Спампаваць каляндар на 2026 год і карыстацца ім, штодзень вывучаючы новае цікавае слова з ІТ-галіны, можна тут.
(https://l.instagram.com/?u=https%3A%2F%2Fvk.ru%2Falbum-143039548_310202633&e=AT1IMjWOLBBaHeLjgsd4qsGzMUuwNEtl1ybWL9F4QbL_eJIzOsc7LMmiVdOFdQGxYr_GnC5SOsN1LXN8TxKMBuDnUzZxmaNe-nMqKsW8dw&s=1)
А 20-га і 23-га лютага на занятках па дысцыпліне "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" курсанты і студэнты 1 курса даведаліся пра асаблівасці складання календара, пра яго галоўную мэту - актывізаваць выкарыстанне менавіта нацыянальнай тэрміналогіі галіны ІТ, якая дапаможа зрабіць вашы будучыя праграмы, мабільныя дадаткі ды іншыя ІТ-праекты ўнікальнымі і сапраўды нязломнымі ва ўсіх сэнсах.
Навучэнцы разам з выкладчыкам спампавалі каляндар, прачыталі адметныя беларускія словы і выразы, адзначылі прыемнае афармленне і лёгкасць у запамінанні тэрміналогіі дзякуючы яе візуальнай падтрымцы.