Святкуем Дзень беларускага пісьменства разам з кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін

У Беларусі склалася цудоўная традыцыя - у першыя выхадныя верасня адзначаць Дзень беларускага пісьменства. Штогод сталіцай свята становяцца розныя гарады, знакамітыя сваёй гісторыяй, ураджэнцамі, унёскам у справу кніжнасці. Сёлета 6-7 верасня гасцей сустрэла Ліда.
Напярэдадні выкладчыкі кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін правялі святочны вытворчы сход, прысвечаны выхаванню павагі да слова і пісьментсва ў студэнтаў, падрыхтоўцы навукова-метадычных выданняў. Традыцыйна ў рамках заняткаў па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» выкадчыкі праводзяць інфармацыйныя гутаркі са студэнтамі, расказваючы пра здабыткі беларускага пісьменства і штогадовае свята яго шанавання.

 
У суботу 6 верасня 2025 года супрацоўнікі кафедры наведалі святочныя мерапрыемствы ў Лідзе, дзе можна было паслухаць выступленні на розных сцэнах горада, пазнаёміцца з традыцыямі ткацтва, паглядзець інтэрактыўныя пляцоўкі бібліятэк, устаноў адукацыі, выдавецтваў, рэгіёнаў Беларусі, літаратурнага гастрафэсту, паглыбіцца ў сярэднявечную культуру ў сценах замка, паслухаць паэзію, сустрэцца з пісьменнікамі, паглядзець на адкрыццё скульптурнай кампазіцыі "Верабейкі", натхнёнай вершам Валянціна Таўлая. Да свята ў горадзе з’явіліся інсталяцыі ў выглядзе кніг. І, вядома, памяць пра глыбокі боль ад незагойнай раны Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайны стала важнай тэмай фестывалю. Акрамя знаёмства з тэматычнымі стэндамі і экспазіцыямі, важным пунктам праграмы стала наведванне маляўнічага парку, дзе размешчаны Курган Неўміручасці. Мемарыял закладзены ў 1966 г. Схіляем галаву ў смутку каля магілы невядомага салдата, каля зямлі з брацкіх магіл герояў і ахвяр фашызму, зямлі з гарадоў-герояў і Брэсцкай крэпасці-героя, з месцай крывавых баёў і трагедый генацыду.