Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

4 учебная неделя

Прэзентацыя трылогіі Якуба Коласа "На ростанях"

30 кастрычніка, у доме-музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прэзентацыя новага выдання знакамітай коласаўскай трылогіі "На ростанях", у якой скампанаваны тры часткі: «У палескай глушы», «У глыбі Палесся» і аднайменнай «На ростанях». Гэтыя творы ў нейкім сэнсе аўтабіяграфічныя, апісваюць жыццё пісьменніка ў 20 - 50-ыя гг. ХХ ст.

Мерапрыемства наведалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, групы 950503 (ФКСіС) і 973901 (ІЭФ). Арганізавалі наведванне супрацоўнік аддзела метадычнай і выхаваўчай работы з моладдзю Галавань Алена Уладзіміраўна, а таксама выкладчыкі беларускай мовы кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Пятрова Наталля Яўгеньеўна і Наўроцкая Ірына Валянцінаўна.
Прэзентацыя трылогіі Якуба Коласа
Студэны былі ўражаны тым, што дом знакамітага творцы захаваны ў арыгінальным стане, і толькі наяўнасць супрацьпажарных датчыкаў у ім паказвае на тое, што зараз ужо ХХІ стагоддзе. У доме засталося ўсё: мэбля, посуд, кнігі, рэчы - чым у свой час карыстаўся Якуб Колас: У гэтым доме народны паэт жыў на працягу 11-ці апошніх сваіх гадоў. Усё гэта прысутныя на мерапрыемстве маглі ўбачыць на свае ўласныя вочы. На фота студэнты БДУІР з арганізатарамі прэзентацыі:
Прэзентацыя трылогіі Якуба Коласа
У доме-музеі перыядычна адбываюцца разнастайныя культурныя мерапрыемствы, напрыклад, паэтычныя вечары, лекцыі, тэматычныя экскурсіі, канферэнцыі. Будучым інжынерам з БДУІР пашанцавала асабіста пазнаёміцца з унучкай і праўнучкай пісьменніка. Яны склалі ўражанне цікаўных, захопленых культурай людзей. Расказалі, што працягваюць збіраць інфармацыю пра свайго знакамітага родзіча, каб пашыраць і без таго вялікі архіў музея, паколькі моладзі, і нетолькі, вельмі важна глыбей пазнаць жыццё беларускага Песняра праз падарожжа па мясцінах, якія звязаны з яго імем.
Падрыхтавала Н.Я. Пятрова