Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Пераможцы літаратурнага конкурса

Рэдакцыя газеты "Імпульс" у красавіку абвясціла конкурс "Каштоўнасць міру/Каштоўнасць свету". Студэнты 1 курса, якія вывучаюць дысцыпліну "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", узялі ў ім актыўны ўдзел. Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Наўроцкай І. В. студэнтамі ФКСіС былі выканананы празаічныя і паэтычныя работы, якія сталі пераможцамі. У намінацыі "Публіцыстыка" перамог Павел Калеснікаў, у намінацыі "Проза" - Арцём Чмутаў. Яніта Бігеза адзначана дыпломам "За паэтычнасць і арыгінальнасць". Дыпломы і памятныя падарункі пераможцам уручыў рэктар Вадзім Анатольевіч Богуш на святочным канцэрце 4 мая, прымеркаваным да Дня Перамогі.

Прыемна адзначыць, што студэнты выканалі работы на беларускай мове, арыгінальна, з пункту гледжання маладога пакалення падышлі да асвятлення прапанаванай тэмы.

Работы пераможцаў, а таксама з інтэрв’ю з імі будуць апублікаваныя ў найбліжэйшых нумарах газеты "Імпульс".