Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

4 учебная неделя

9 снежня 2021 г. Навучальныя курсы для старшынь прафбюро першасных прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай адукацыі

9 снежня 2021 г. на юрыдычным факультэце БДУ праходзілі заняткі для старшынь прафбюро першасных прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай адукацыі.
Выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Наўроцкая Ірына Валянцінаўна разам з калегамі, Карабчуком Аляксандрам Сцяпанавічам і Стоцік Наталляй Іванаўнай, як прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта БДУІРа наведалі лекцыі і атрымалі адказы на шэраг прававых пытанняў.
У прыватнасці, перад слухачамі выступіла Манюк Ларыса Васільеўна - галоўны прававы інспектар працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, якая адзначыла, што прафсаюз у першую чаргу прызваны абараняць правы працаўнікоў, і падкрэсліла, што кожны член прафсаюзнага камітэта ўстановы вышэйшай адукацыі мае права звярнуцца ў ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі па абарону сваіх працоўных правоў, дзе атрымае бясплатную прававую дапамогу.
На занятках таксама даваў адказы на спрэчныя пытанні Раман Восіпавіч Дапіра - прарэктар установы адукацыі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА", які са спасылкамі на прававыя дакументы тлумачыў асаблівасці заключэння кантрактаў з прафесарса-выкладчыцкім складам, асвятляў спецыфіку работы старшыні прафсаюзнай арганізацыі ва ўстанове адукацыі.


Падрыхтавала І. В. Наўроцкая
Навучальныя курсы