Студэнты ІЭФ наведалі канцэрт да 23 лютага
Студэнты ІЭФ і курсанты вайсковага факультэта наведалі канцэрт, прысвечаны Дню абаронца айчыны, які 19 лютага адбыўся у актавай зале БДУІР. Імпрэза ладзіцца не першы год, але ўрачыстасці не губляе. Граматы ад рэктара БДУІР, падзякі Міністра абароны, звальненні курсантам - толькі адзін з прыемных момантаў канцэрта. У дадатак - "Не отрекаются любя", "Ещё не вечер", "Зелены цвет твоих любимых глаз"- у выкананні салістаў ансамбля інстытута пагранічнай службы. Цэнтральным стаў выступ палкоўніка Юрыя Дзядкова з неафіцыйным афіцэрскім гімнам. Адзін прыпеў - і зал апладыраваў стоячы.
Мікіта Шышкану, студэнт 1 курса ІЭФ:
- Из всех номеров мне больше всего понравилась песня «Офицеры», потому что она достаточно знаменита. И мне очень понравилась атмосфера в зале: все встали, начали аплодировать и тем самым очень поддержали исполнителя.
Яшчэ нядаўна 23 лютага называлі Днём Савецкай Арміі і Ваенна-марского флота. Цяпер жа гэтае свята завецца проста Днём абаронца Айчыны, хаця яго адзначаюць не толькі мужчыны, жыццё якіх звязана непасрэдна з абаронай радзімы.
20 февраля 2015 | Анна Лось Пресс-секретарь ИЭФ |