Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

4 учебная неделя

НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ «ГАМАНІНА»

Ансамбль  «Гаманіна»  быў  створаны  у 1991 годзе у Беларускім дзяржаўным універсітэте інфарматыкі і радыёэлектронікі Наталлей Сазановіч. У складзе  групы  –  студэнты, магістранты, аспіранты, супрацоўнікі і навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, а таксама выпускнікі вядучай вышэйшай вучэбнай установы Беларусі тэхнічнага профіля, якія з’яуляюцца спецыялістамі IT-профіля.

У рэпертуары калектыву песні, музыка, танцы, абрады, сабраныя, як самімі удзельнікамі групы, так і запісаныя вучонымі фалькларыстамі.

Калектыў штогод выязджаў у фальклорныя экспедыцыі у розныя куткі  Беларусі, дзе яшчэ жывуць носьбіты традыцый, і запісвае то, што яшчэ захавалася ад нашых продкаў. У рэпертуары калектыву ёсць абрады каляндарнага і сямейнага цыкла, такія як: Каляды, Масленіца, Ваджэнне куста, Купалле, Валачобны абрад, Жніўны абрад, Радзінны абрад.

Шырокі і песенны рэпертуар: сямейныя песні, любоўныя, балады,  салдацкія, жартаўлівыя. Усе песні калектыву выконваюцца без апрацовак, з улікам вакальнай манеры і дыялектычных асаблівасцей рэгіёна, дзе былі запісаны.

Танцавальны рэпертуар уключае у сябе танцы,  якія выконваюцца па усей Беларусі, таксама з улікам выканальніцкай манеры і рухаў рэгіёна, дзе былі запісаны.

Касцюмы у калектыва – рэканструкцыя касцюмаў розных рэгіёнаў Беларусі, выкананая машынным спосабам.

У складзе “Гаманіны” ёсць аркестровая група “Вясковыя музыкі”, кіраўніком якой з’яўляецца Галаўко Юрый Іванавіч. Заўсёды, яркай фарбай выступленняў ансамбля “Гаманіна” з’яўляецца выкананне аркестрам традыцыйнай інструментальнай музыкі. Репертуар калектыву – вельмі цікавы і самабытны. Аркестр мае такія інструменты, як традыцыйныя цымбалы, дуда, гармонік, баян, акардэон, кантрабас, дудкі, скрыпкі, віяланчэль, барабан.

У 2010 годзе калектыву было прысвоена ганаровае найменне “Народны”.

Калектыў пастаянны удзельнічае ў канцэртах універсітэта, раёна, горада, розных гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Народны ансамбль народнай песні “Гаманіна” неаднаразова прадстаўляў нацыянальную культуру на міжнародных фестывалях і конкурсах, на якіх атрымліваў высокія узнагароды за выканальніцкае майстэрства, яркую эмацыянальнасць і сцэнічную культуру.


Руководитель: Маслакова Вера Ивановна

Контакт: +375336714617