Экскурсія ў літаратурны музей Максіма Багдановіча
16 снежня 2021г. група студэнтаў інтэрната №4 у адпаведнасці з планам работы гасцёўні «Дыялог» (кіраўнік - Гурына Таццяна Сяргееўна) наведалі літаратурны музей Максіма Багдановіча. Максім Багдановіч - паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. 9 снежня 2021г. споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння паэта.
Паэзія Максіма Багдановіча ўвайшла ў духоўную скарбніцу беларускага народа. Шматлікія творы паэта пакладзены на музыку, а такія як «Зорка Венера» і «Слуцкія ткачыхі» сталі, па сутнасці, народнымі.
Адзіны прыжыццёвы зборнік М.Багдановіча «Вянок» быў надрукаваны ў віленскай тыпаграфіі Марціна Кухты ў 1913г. Гэта было важнай падзеяй ў беларускай літаратуры і прынесла аўтару вялікі поспех, прызнанне і славу. Творы паэта перакладзены на два дзесяткі розных моў свету, друкаваліся у Францыі, Германіі, Польшы і іншых краінах.
У музеі Максіма Багдановіча з дапамогай мастацкіх прыёмаў і экспанатаў створаны непаўторны паэтычны свет паэта.
Экскурсавод падрабязна і вельмі цікава распавёў пра творчасць паэта, яго жыццёвы шлях. Вершаваныя радкі, якія гучалі у канцы аповеда, пра марнасць і бессэнсоўнасць чалавечых канфліктаў «Нашто ж на зямлі // Сваркі і звадкі, боль і горыч, // Калі ўсе мы разам ляцім // да зор?» даўно сталі хрэстаматыйнымі, але, на жаль, і сёння вельмі актуальныя.
Студэнты ўважліва слухалі; яны адзнаычылі, што экскурсія была цікавай і пазнавальнай.