Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

19.01.2023

Палітычны аглядальнік АНТ Ігар Тур сустрэўся з навучэнцамі МРК

У Мінскім радыётэхнічным каледжы прайшла сустрэча палітычнага аглядальніка тэлеканала АНТ Ігара Тура з навучэнцамі. Журналіст расказаў пра сябе, падзяліўся асабістым бачаннем працы з сучаснай моладдзю і выказаў меркаванне наконт праблем, якія цікавілі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі.

Падчас гутаркі абмяркоўваліся змены, якія тычацца ўступнай кампаніі ў ВНУ, функцыі Усебеларускага народнага сходу. Навучэнцы задавалі шмат пытанняў пра палітыку, працу з інфармацыяй, маральныя каштоўнасці.

Па просьбе аўдыторыі Ігар Тур расказаў пра этапы стварэння тэлепраграмы «Прапаганда», пра каманду, якая працуе з ім над выпускам, пра адрозненні ў працы журналіста і прапагандыста. Таксама спікер распавёў, чаму ён стаў палітычным аглядальнікам. Дыскусійная пляцоўка працавала каля трох гадзін. Сустрэча з такім цікавым госцем атрымалася змястоўнай і эмацыянальнай.

Фотаздымкі: МРК

Назад