Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

Общество
25.11.2022

Імпрэза «Калі хочаш быць здаровым!» прайшла ў інтэрнаце № 1

Студэнтка факультэта радыётэхнікі і электронікі Крысціна Белавусава арганізавала для жыхароў інтэрната № 1 БДУІР мерапрыемства «Калі хочаш быць здаровым!». На сустрэчы маладыя людзі абмяркоўвалі здаровы лад жыцця.

У пачатку Крысціна правяла невялікі лікбез па тэорыі: распавяла ўдзельнікам мерапрыемства пра асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця і наступствы, да якіх прыводзіць грэбаванне гэтымі правіламі.

Далей вядучая прапанавала студэнтам пагуляць: яны разгадвалі анаграмы, адказвалі на пытанні ў бліц-турніры, прыдумлялі і разыгрывалі сцэнкі, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.

«Я вырашыла правесці мерапрыемства менавіта па здаровым ладзе жыцця, таму што сёння назіраецца шырокае распаўсюджванне шкодных звычак, рост інфекцыйных захворванняў, псіхічных расстройстваў. Захацелася яшчэ раз нагадаць студэнтам, наколькі важна сачыць за здароўем і падтрымліваць яго штодня. Удзельнікі былі зацікаўленыя маёй інфармацыяй, - падзялілася студэнтка. - Мне здаецца, што наша пакаленне з большага імкнецца да здаровага ладу жыцця: шмат хто прытрымліваецца правільнага харчавання, займаецца спортам. Маё галоўнае правіла - здаровы сон. Ні на што яго не прамяняю».

Мерапрыемства падрыхтавана ў рамках праекта «Педагагічная студэнцкая гасціная» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры ІРТ Вольгі Славінскай. Таксама ў арганізацыі студэнтцы дапамагалі выхавацелі інтэрната Людміла Мацюшкіна, Таццяна Ізмер і Лізавета Такарэвіч.

Імпрэза «Калі хочаш быць здаровым!» прайшла ў інтэрнаце № 1
Імпрэза «Калі хочаш быць здаровым!» прайшла ў інтэрнаце № 1
Імпрэза «Калі хочаш быць здаровым!» прайшла ў інтэрнаце № 1

Падрыхтавана прэс-служба БДУIР

Назад