Новости
21.09.2022
У БДУІР прайшла сустрэча прадстаўнікоў пасольства Рэспублікі Узбекістан са студэнтамі
20 верасня БДУІР наведалі першы сакратар пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Азімжон Абдулаеў і першы саркатар-консул Хажыакбар Вахабаў. На сустрэчы з узбекскімі студэнтамі яны закранулі пытанні, звязаныя з навучаннем і пражываннем маладых людзей у Беларусі. Таксама ў гутарцы ўдзельнічала інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Савецкага РУУС Ірына Жоўцікава.
Прадстаўнікі пасольства пагутарылі з моладдзю пра дысцыпліну і выкананне беларускага заканадаўства. Інспектар АГІМ Ірына Жоўцікава падрабязна расказала студэнтам пра патрабаванні, якія павінны выконваць грамадзяне іншых краін падчас пражывання ў Беларусі. Спецыяліст патлумачыла, якія ўчынкі ў нашай дзяржаве з’яўляюцца правапарушэннем і пагражаюць маладым людзям штрафам і дэпартацыяй з краіны. Студэнты ўдакладнілі незразумелыя моманты, якія тычацца заканадаўства, задалі хвалюючыя пытанні наконт навучання і пражывання ў інтэрнаце. У мэтах прафілактыкі падобныя сустрэчы рэгулярна праводзяцца не толькі з замежнымі, але і з беларускімі студэнтамі.
Падрыхтавана прэс-службай БДУІР Фота: Максім Максак, прэс-служба БДУІР
|