Новости
Общество
23.02.2022
Полацкае веча - правобраз сучаснага рэферэндуму
Яшчэ ў школьных падручніках мы чыталі пра тое, што да сярэдзіны ІХ ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі плямёнамі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку ІХ ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны - з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб’ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь са сталіцай у Кіеве.
Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне. Менавіта з летапіснага паведамлення пра сутыкненне інтарэсаў Ноўгарада і Кіева на сучасных беларускіх землях пачалася датаваная частка нашай гісторыі.
Полацк упершыню згадваўся ў 862 г. у ліку гарадоў, якія Рурык Наўгародскі раздаваў сваім паплечнікам. Прыкладна ў 70-я гг. Х ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк.
Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвышэйшай ступені незалежнасці пры кіраванні Усяслава. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы ХІ ст. пачалося актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля заставалася цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у Полацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя для Полацкага княства падзеі, як замацаванне за Полацкам Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.

Полацкае княства мела ўсе прыкметы, ўласцівыя дзяржаўным утварэнням. Сістэму органаў улады і кіравання складалі князь, савет князя, веча, пасадовыя асобы (ключнікі, цівуны і інш.), вышэйшыя прадстаўнікі царквы - епіскапы і ігумены. Умовы ўступлення князя на пасаду афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся з вярхушкай пануючых пластоў насельніцтва. Паўнамоцтвы князя ў асноўным ахоплівалі сферу выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання законаў ён не валодаў, займацца судовай дзейнасцю мог толькі сумесна з членамі свайго савета і іншымі пасадовымі асобамі. Такім чынам і судовая дзейнасць князя таксама была абмежавана.
Важнейшым органам самакіравання было веча (сход свабодных грамадзян для вырашэння грамадскіх спраў: выбары і выгнанне князя, раскладка павіннасцей, прызначэне і зняцце вышэйшых пасадовых асоб, пытанні вайны і міру). Веча ўяўляла сабой адну з гістарычных форм прамой дэмакратыі на тэрыторыі славянскіх дзяржаў. У кампетэнцыі веча знаходзілася заканадаўчая функцыя ўлады. Структура і кампетэнцыі дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі прадстаўнікоў розных саслоўяў і сацыяльных груп, зямельныя, судова-працэсуальныя пытанні рэгуляваліся нормамі звычаёвага права, якое паступова дапаўнялася нормамі пісанага права.

У пачатку ХІІ ст. Полацкая зямля была падзелена паміж сынамі Усяслава Чарадзея. Спачатку ўзніклі ўдзельныя княствы з цэнтрам у Полацку, Менску, Ізяслаўлі, пазней - Віцебску, Друцку, Лагойску і інш. Полацк па-ранейшаму лічыўся "старэйшым" горадам. Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. І толькі ў пачатку 80-х гг. ХІІ ст. Полацкая зямля стала выходзіць са стану міжусобнай барацьбы. Працэс феадальнай раздробленасці, які пачаўся на Полаччыне раней за іншыя землі, тут пачаў і раней вычэрпвацца. Гэта таксама было асаблівасцю развіцця. Пераадолеўшы ўнутраны разлад, Полацк зноў вярнуў сабе пануючае становішча сярод сваіх удзелаў.
Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае, якое ўтварылася ў канцы ІХ ст. Але ў адрозненне ад Полацкай зямлі, Тураўшчына, дзе таксама адбываўся працэс феадальнай раздробленасці, не прайшла праз пакуты міжусобіц. Драбленне на ўдзелы, якое пачалося пасля смерці князя Юрыя Яраславіча, не прывяло да ўзаемнай барацьбы тураўскіх князёў. Аднак Тураўская зямля, на якой таксама існавала веча, не набыла той палітычнай кансалідацыі, якую здабыла Полаччына.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы на беларускіх землях з’яўляюцца вытокам беларускай дзяржаўнасці, а веча - правобразам сучаснага рэферэндуму. Найбольш ярка гэта ўвасобілася ў Полацкім княстве, якое ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала імкненне да незалежнасці на працягу шэрагу стагоддзяў.

Людміла Мікалаева,
загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін
Больш матэрыялаў - на сайце газеты "Імпульс".