Новости
Образование
28.12.2021
Пераможцаў конкурсу творчых прац узнагародзілі ў БДУІР
Конкурс творчых прац па беларускай мове ўжо не першы год ладзіцца ў БДУІР. Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін арганізоўвае яго для ўсіх першакурснікаў, якія вывучаюць дысцыпліну "Беларуская мова. Прафесійная лексіка". У гэтым годзе ўдзельнікі пісалі эсэ, апавяданне або паэтычны твор на адну з прапанаваных тэм. На мінулым тыдні агучылі пераможцаў конкурсу і ўзнагародзілі іх прызамі.
Першакурснікам было прапанавана чатыры тэмы: "Мы марым пра касмічнае міжзор’е, а блізкіх нам не можам зразумець…" (Генадзь Бураўкін), "Што азначае быць інтэлігентам?", "Дарог у свеце вельмі многа, а ты між іх сваю знайдзі…" (Пятрусь Броўка), "Не дай мне Бог духоўным стаць бадзягам, без памяці жывой, без каранёў…" (Васіль Зуёнак).
Пры ацэнцы прац журы звяртала ўвагу на арыгінальнасць тэксту, граматнасць, вобразнасць, мастацкі падыход да тэксту і творчы падыход да праблематыкі.
Дыпломамі пераможцаў узнагароджвалі дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Васіль Бандарык, загадчыца кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Валянціна Козел і выкладчыкі кафедры.

На цырымоніі ўзнагароджання адказная за конкурс выкладчыца кафедры Таццяна Дапіра звярнулася да студэнтаў і падзякавала ім за ўдзел: "Гэтым разам тэмы былі неверагодна складаныя, і мы былі здзіўлены вашымі творчымі пошукамі ў жанрах: былі і апавяданні, і эсэ, і плынь свядомасці, і класічныя вершы, і верлібры. Калі я чытала працы, забылася, што працую ва ўніверсітэце. Здавалася, знаходжуся дзесьці на дні літаратараў на філалагічным факультэце. Шчыры дзякуй за тое, што адкрылі нам самыя патаемныя пачуцці і думкі. Дзякуй, што з павагай аднесліся да конкурсу і паказалі свой талент".
Чытаючы працы студэнтаў, Таццяна Дапіра зрабіла выснову, што цяперашні час неверагодна складаны ва ўсіх сэнсах: "Але маладое пакаленне заўсёды мудрэйшае, разумнейшае і больш актыўнае. Па вашых думках зразумела, што вы, моладзь, захаваеце крышачку забытыя сёння паняцці інтэлігентнасці, радзімы, святых адносінаў да бацькоў".
Эсэ, апавяданні і вершы першакурснікаў сапраўды насычаны шчырасцю. Конкурс для іх стаў магчымасцю падзяліцца сваёй гісторыяй, агучыць асабістае меркаванне наконт пэўных праблем, якія тычацца ўсіх людзей.
Яўген Пінгаль: "Наш абавязак - памятаць! Памятаць, што героямі вайны былі звычайныя людзі: юнакі і дзяўчаты, прыкладна майго ўзросту, якія змагаліся за Радзіму, гінулі дзеля нас сённяшніх, за наша жыццё".
Наталля Рагожкіна: "Кажуць, каб зразумець чалавека, трэба абуць яго чаравікі і прайсці яго дарогай. Так, я згодна. І рабіць гэта трэба кожны дзень, кожную хвіліну. Псіхолагі назвалі гэта эмпатыяй - уменнем суперажываць, станавіцца на месца іншага. Як часта нам гэтага не хапае.[...] Мы крытыкуем усё: палітыку, моладзь, спартоўцаў, знакамітых асоб, суседзяў, сяброў. Разважаем на тэмы, аб якіх маем вельмі невыразнае ўяўленне. Адкуль у нас столькі непавагі да іншых людзей?"
Яўген Бекетаў:
"Ён падняўся з ложка і ў цемру ночы.
Бяжыць.
І куды?
Дзе знічак стракатыя слупы.
За ведамі, што прымушваюць жыць.
Так, ліхаманкава.
З вечара да ранку.
Спальваючы сваёй свядомасці бліндажы.
Ідэя ведаць усё ў галаве, быццам маланка,
Руйнуе розуму мяжы.
[...]
Герой зрабіў апошні крок,
У будучыні яго няма звышновых.
Ёсць толькі сціплае пытанне ў галаве,
Што падымае завею:
Я спрабаваў з міжзор'ем размаўляць,
А тут сабе падобных разумею?"
Данііл Крапоцін: "Не ведаю чаму, але засела ў маёй галаве такая думка, што менавіта пачатак дваццаць першага стагоддзя паставіць кропку ў развіцці маёй вёскі Брынёва. Запытаеце чаму? Ды вельмі проста: паставілі ёй дыягназ - неперспектыўная. [...] Баліць душа, калі бачыш, як памірае самае роднае і дарагое, што ёсць у чалавека - Бацькаўшчына. А я так хачу, каб жыла і развівалася мая вёска, бо толькі яна мае гэты непаўторны пах: пах роднай зямлі, у кожную пару года інакшы і разам з тым свой, асаблівы, уласцівы толькі ёй, маёй вёсцы. І палі, і ўзгоркі, узлескі, стрэхі хат - зноў непаўторнае, толькі брынёўскае".

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фотаздымкі: Таццяна Русецкая, прэс-служба БДУІР