Новости
28.10.2021
Рэктар БДУІР у праекце "Настаўніцкай газеты" "Мая школа"
У праекце "Настаўніцкай газеты" "Мая школа" расказваюць пра вядомых людзей з розных сфер грамадскага жыцця Беларусі. У адным з нумароў газеты выйшла інтэрв’ю з рэктарам БДУІР. Вадзім Богуш расказаў пра дзяцінства і школьныя гады, пра навуковы шлях і стаўленне да кіраўнічай пасады.
Ніжэй прывядзём некалькі ўрыўкаў з размовы карэспандэнта "Настаўніцкай газеты" Уладзіміра Фалалеева і Вадзіма Богуша. Цалкам інтэрв’ю чытайце на сайце nastgaz.by.
— Часта бывае так, што ў біяграфіях дастаткова вядомых людзей нашай краіны пазначана, дзе чалавек нарадзіўся, а потым адразу — якую вышэйшую навучальную ўстанову скончыў. Што ў вас адбывалася ў гэтым прамежку часу?
— Нарадзіўся я ў Бабруйску — гэта вядомы факт, і многія журналісты спрабавалі мяне адшукаць сярод выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці, але яшчэ нікому гэта не ўдавалася. Мой бацька адслужыў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі ў Бабруйску (а я нарадзіўся менавіта ў гэты час), і наша сям’я пераехала ў Мазыр, дзе я і вырас. Там я вучыўся, з залатым медалём скончыў сярэднюю школу № 11. Пасля гэтага ў 1992 годзе паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут на спецыяльнасць "Радыётэхнічныя сістэмы". А далей пра мяне ўжо ўсё вядома (усміхаецца): пасля паступлення ў РТІ ўсе вехі маёй працоўнай кар’еры прасочваюцца. <…>
— Вадзім Анатольевіч, вы доўгі час працуеце на кіраўнічых пасадах. Якія кіраўніцкія функцыі вам не падабаецца выконваць?
— У любога кіраўніка ёсць шэраг базавых функцый, сярод якіх — функцыя кантролю. Яе прыходзіцца заўсёды выконваць, але хацелася б, канечне, каб гэты кампанент маёй дзейнасці быў мінімальным. Я не люблю падганяць людзей, указваць на тое, што яны выканалі нешта несвоечасова і не вельмі якасна.
Максімальную эфектыўнасць атрымаць ад чалавека можна тады, калі яго жаданні і тая праца, якую ён выконвае, супадаюць. І, магчыма, для кіраўніка найбольшая складанасць — стварыць для чалавека ўмовы, у якіх твой падначалены можа раскрыцца напоўніцу.

— Што для вас навука? Як складваўся ваш навуковы шлях?
— Мне пашанцавала, што я рана прыйшоў у навуку і стаў хутка паглыбляцца ў яе. І галоўнае — вынікова. У гэтым вялікая заслуга майго навуковага кіраўніка доктара тэхнічных навук Леаніда Міхайлавіча Лынькова, які зараз з’яўляецца ганаровым прафесарам БДУІР. Я пачынаў навуковую дзейнасць у яго лабараторыі, ён быў кіраўніком маёй кандыдацкай дысертацыі, а потым кансультантам па доктарскай. Гэта мой галоўны Настаўнік. Хаця ў нашым універсітэце ёсць яшчэ шмат людзей, з якімі я займаўся і займаюся зараз навуковай дзейнасцю і якія з’яўляюцца для мяне сур’ёзнымі аўтарытэтамі. Я пра гэта магу адкрыта казаць, бо ва ўніверсітэце галоўны прафесар!
Навука для мяне заўсёды ў прыярытэце. Магчыма, яшчэ і таму, што на сённяшні момант для мяне гэта з’яўляецца найбольш цяжкадаступным напрамкам. Навука патрабуе шмат часу і пэўнага стану мыслення. На пасадзе кіраўніка галоўным з’яўляецца бягучае і стратэгічнае планаванне, і каб прымаць правільныя рашэнні, важна ўмець зазірнуць за гарызонт. А навука дае аснову для такога бачання.
— Наколькі цяжка зазірнуць за гарызонт?
— Вельмі складана, і нават існуе матэматычны апарат прыняцця рашэнняў ва ўмовах высокай ступені нявызначанасці.
Сёння ў навуцы ўвесь час ёсць да чаго імкнуцца, узнікае шмат новых ідэй і напрамкаў. Калі я пачынаў з радыётэхнікі і матэрыялазнаўства (мая кандыдацкая дысертацыя — па спецыяльнасці "Матэрыялы электроннай тэхнікі"), то зараз сярод напрамкаў — і сучасныя адукацыйныя сістэмы і тэхналогіі, і пытанні, звязаныя з мікра- і нанаэлектроннымі сістэмамі і гетэрагеннымі структурамі, і кампазіцыйныя матэрыялы, пытанні інфармацыйнай і медыябяспекі. Усё гэта вельмі цікавае, і для мяне надыходзіць той этап, калі разумееш, што ты можаш нешта зрабіць у розных сферах. Галоўнае ў такой сітуацыі — не разрывацца, а стварыць сатэлітныя каманды, арганізаваць і падтрымаць моладзь. Ды і самому цікава (тым больш калі ты не так часта можаш прыйсці ў лабараторыю) абмеркаваць з калегамі вынікі даследаванняў. Ад гэтага загараюцца вочы.
Час навукі адзіночак даўно прайшоў, і значных вынікаў дасягаюць толькі навуковыя калектывы. Навуку нельга рабіць у адзіночку, таму педагагічная практыка — гэта таксама кавалак навуковай дзейнасці. Да таго ж навука — гэта драйвер развіцця, і ва ўніверсітэце, у якім няма навукі, няма ўніверсітэта.
Кіраўніцкая дзейнасць таксама вельмі важны складнік, які заснаваны найперш на зносінах з іншымі людзьмі, а без іх ніяк. <…>