Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

Достижения
27.05.2021

БДУІР на фестывалі народнай творчасці "Сузор'е"

27 мая ў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў раённага этапа фестывалю народнай творчасці "Сузор’е".

БДУІР на фестывалі прадставілі вакальныя студыі "Шанс", "Новый мир", "Камеранс", тэатр танца [ОТРАЖЕНИЯ], эстрадна-сімфанічны ансамбль "Камеранс", аматарскае аб’яднанне нацыянальных культур "Альянс", калектыў эстраднага танца "Дзіва", паэтычны тэатр "Рытмы сэрца". Ад Мінскага радыётыхнічнага каледжа на фестывалі выступіў навучэнец Аляксандр Рабецкі, удзельнік тэатральнай студыі каледжа "Маскі".

На цырымоніі ўзнагароджання дыпломы пераможцам раённага этапа ўручала намеснік главы адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Аксана Волкава. Дыпломам II ступені ў намінацыі "Вакальнае мастацтва" ўзнагародзілі саліста вакальнай студыі "Шанс" Івана Ледаковіча. Калектыву эстраднага танца "Дзіва" ў намінацыі "Харэаграфія" ўручылі дыплом І ступені.

Пасля раённага этапа частка творчых калектываў БДУІР прайшла далей і прадставіла ўніверсітэт на гарадскім узроўні. Неўзабаве пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гарадского этапа і мы даведаемся, якія месцы занялі нашыя ўдзельнікі.

   

Назад