Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

Спорт и досуг
15.01.2020

Канцэртная праграма "Цудоўны калядны вечар" адбылася ў БДУІР (+фотагалерэя)

14 студзеня ў актавай зале БДУІР прайшло традыцыйнае святочнае мерапрыемства "Цудоўны калядны вечар".

У канцэртнай праграме прыняў удзел народны ансамбль народнай песні "Гаманіна" цэнтра культурна-масавай работы БДУІР. Таксама з радасцю далучыліся да яркага свята госці ўніверсітэта: фальклорныя гурты "Харашухі" і "Дзятлаўскі падлесак" (вёска Дзятлавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці), фальклорны гурт "Церабяначкі" (вёска Церабень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці), фальклорны гурт "Явар" СШ №159, спеўны гурток пры Студэнцкім этнаграфічным таварыстве, фальклорны гурт "GUDA", гурт "Свяціца", фальклорны гурт "Горынь" (Мінск).

Вечар прайшоў на адным дыханні, усім было весела і цікава. Гледачы мелі магчымасці сумесна з калядоўшчыкамі стаць непасрэднымі ўдзельнікамі чароўнага дзеяння і перанесціся ў цудоўны калядны вечар, напоўнены нацыянальным каларытам, абрадавымі песнямі, танцамі і добрым гумарам.

"Разгарнулася міні-тэатральнае дзеянне з удзелам васьмі самабытных калектываў, - расказала начальнік цэнтра культурна-масавай работы БДУІР Іна Туманава. - Рады, што адчуваецца цікавасць да народнай тэматыкі. На канцэртнай праграме сабралася шмат гледачоў самага рознага ўзросту, у іх ліку іншаземныя студэнты. "Цудоўны калядны вечар" стаў для ўсіх выдатнай магчымасцю добра правесці вольны час і па-новаму адкрыць для сябе непаўторную прыгажосць роднага краю".

"Цудоўны калядны вечар" пакінуў яркія эмоцыі і светлыя ўспаміны ў гледачоў і ў удзельнікаў. На памяць гуртам, якія сталі гасцямі ўніверсітэта, былі ўручаны падзякі за ўдзел у мерапрыемстве.

Больш фота з мерапрыемства ў фотагалерэі.

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота: Кацярына Галынцава

Назад