Новости
Общество
08.01.2020
У БДУІР прайшоў конкурс творчых работ, прысвечаных Году малой радзімы
У першым семестры кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін пры падтрымцы ПА ГА «БРСМ» БДУІР быў праведзены ўжо традыцыйны для ўніверсітэта конкурс, прысвечаны Году малой радзімы.
Студэнты першага курса ўсіх факультэтаў рыхтавалі творчыя работы (празаічнае эсэ, апавяданне ці паэтычны твор) на роднай, беларускай мове. На выбар былі прапанаваны шэсць тэм:
- "Мы з вамі дзеці адной гісторыі" (У. Караткевіч);
- "Ніхто цябе так не шкадуе і не любіць, як маці" (С. Грахоўскі);
- "Слова! Яно неабсяжнае, як сусвет" (У. Юрэвіч);
- "Вядзі рашучы бой з натурай сваёй слабой" (А. Вярцінскі);
- "Чым вякам ты пахвалішся, у вяках чым праславішся, час маторны і мутарны, электронны, камп’ютарны" (А. Грачанікаў);
- "Нашто, скажы мне, ты жывеш і з думкамі якімі?" (А. Гарун).

Каля 400 студэнтаў паспрабавалі сябе ў творчым выяўленні сваіх думак. Работы былі самыя разнастайныя па жанрах і стылістыцы. Студэнты БДУІР здолелі раскрыць свае здольнасці, упэўніўшы журы, што будучым інжынерам падуладныя не толькі мовы праграмавання. Неабыякавая таленавітая моладзь і да беларускай мовы, на якой удзельнікі конкурсу выказалі самыя патаемныя свае думкі і разважанні. Да прыкладу, некаторыя з іх:
"без кахання чалавек проста абдзеленая істота, пазбаўленая сапраўднага жыцця і не здольная разумець іншага чалавека";
"сучасны чалавек пастаянна знаходзіцца ў руху, пад цяжарам нявырашаных пытанняў, неабходнасцю выканання тэрміновых заданняў. Не спыняючыся ні на хвіліну, ён пачынае бег ад сябе, ад праблем, ад адзіноцтва. Няма часу, каб спыніцца, азірнуцца, задумацца, угледзецца і ўслухацца ў сучаснасць";
"ты быццам маленькі атам, маленькая клетка, - неверагодна маленькі элемент дзесьці ў велізарным патоку эвалюцыі. Там, наперадзе, табе ўжо будзе дадзены сэнс простых рэчаў, але складаныя яшчэ будуць чакаць і цікавіць цябе. І гэта падштурхоўвае ісці далей, ісці да святла";
"едучы ў метро, аўтобусе кожны дзень, я бачу людзей, якія сядзяць у тэлефонах, якім зусім нецікава, што адбываецца вакол іх. Калі нешта здарыцца, яны хутчэй пачнуць здымаць на свой тэлефон, не жадаючы дапамагчы таму, хто мае патрэбу";
"мэта - мара з часам выканання. У кожнага чалавека яны ёсць, але адрозненне ў іх маштабе. Зона камфорту - найбольшы вораг чалавецтва. Калі ты не выходзіш за яго межы, ты перастаеш жыць, развівацца, расці".
Сапраўды, з’яўляючыся асноўнай часткай духоўнай культуры, родная мова лічыцца адным з галоўных сродкаў ідэнтыфікацыі асобы. Мова - яшчэ і канал псіхалагічнага, інтэлектуальнага развіцця чалавека, што фарміруе менталітэт, самастойнасць. Новы стан развіцця сучаснага грамадства, вышэйшай адукацыі ў прыватнасці, спрыяюць таму, што ў БДУІР "Беларуская мова, культура маўлення" - больш чым вучэбны прадмет. Для студэнтаў гэта таксама магчымасць раскрыцца, творча праявіць сябе, выказаць уласныя думкі, сцвердзіць сваю індывідуальнасць.

Толькі першыя месцы ў розных намінацыях занялі 25 чалавек. Усяго ж па выніках конкурсу творчых работ было адзначана больш за 90 студэнтаў. Пераможцы узнагароджаныя дыпломамі і памятнымі падарункамі. Віншаванне адбылося ва ўрачыстай атмасферы з удзелам дэкана факультэта даўніверсітэтскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Васіля Бандарыка. Усім без выключэння ўдзельнікам хочацца сказаць: "Дзякуй за працы, за давер сваіх думак, за парады!" Жадаем студэнтам далейшых перамог у розных творчых мерапрыемствах і конкурсах, шырэйшага раскрыцця сваіх талентаў і здольнасцей!
Падрыхтавалі Таццяна Дапіра і Наталля Пятрова, кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін БДУІР
Фота - Рыта Туля