Структура ўніверсітэта

Час працы падраздзяленняў універсітэта: панядзелак - чацвер: 8.30 - 17.30
пятніца: 8.30 - 16.00
Абедзенны перапынак: панядзелак - чацвер: 13.00 - 13.45 пятніца: 13.00 - 13.30
Выхадныя дні: субота, нядзеля


БДУІР сёння - гэта буйны вучэбна-навукова-інавацыйны комплекс, у структуру якога ўваходзяць 8 факультэтаў: камп’ютарнага праектавання (ФКП), інфармацыйных тэхналогій і кіравання (ФІТіК), радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ), камп’ютарных сістэм і сетак (ФКСіС), інфакамунікацый (ФІК), інжынерна-эканамічны (ІЭФ), ваенны факультэт (ВФ), факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі (ФДПіПА).

Вучэбны працэс забяспечваюць 33 кафедры.

Структурныя падраздзяленні ўніверсітэта: Інстытут інфармацыйных тэхналогій; навукова-даследчая частка; вучэбна-метадычнае ўпраўленне; упраўленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі; упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю; упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва; цэнтр інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак; бібліятэка; студэнцкі гарадок; бухгалтэрыя; аддзел кадраў; аддзел дакументацыйнага забеспячэння; юрыдычны аддзел; рэжымна-сакрэтны аддзел; аддзел аховы працы; сектар грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый; службы эканомікі, капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; службы эксплуатацыі і рамонту будынкаў; спартыўна-аздараўленчы цэнтр; АСП "Камбінат харчавання"; АСП "Маладзёжны цэнтр"; бізнес-інкубатар. Ва ўніверсітэце функцыянуюць: прафсаюзны камітэт супрацоўнікаў; студэнцкі прафсаюзны камітэт; Савет ветэранаў; пярвічная арганізацыя з правамі раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі; пярвічная арганізацыя РГА "Белая Русь"; міжнароднае грамадскае аб’яднанне выпускнікоў і папячыцеляў МРТІ-БДУІР.

Асноўныя падраздзяленні:

Рэктарат
Ганаровы рэктар універсітэта
Памочнік рэктара
Савет універсітэта
Прыёмная камісія
Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Філіял "Мінскі радыётэхнічны каледж"
Вучэбна-метадычнае ўпраўленне
Упраўленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі
Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю
Цэнтр культурна-масавай работы
Навукова-даследчая частка
Цэнтр развіцця дыстанцыйнай адукацыі
Цэнтр прасоўвання адукацыйных паслуг БДУІР
Цэнтр інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак
Бібліятэка
Студэнцкі гарадок
Бухгалтэрыя
Планава-эканамічнае ўпраўленне
Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
Цэнтр кадравай работы
Аддзел дакументацыйнага забеспячэння
Юрыдычны аддзел
Рэжымна-сакрэтны аддзел
Аддзел вахтавай службы
Аддзел аховы працы
Сектар папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый (сектар ПЛНС)
Службы эканомікі, капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
Службы эксплуатацыі і рамонту будынкаў
Спартыўна-аздараўленчы цэнтр
АП "Камбінат харчавання"
АП "Маладзёжны цэнтр"
Прафкам работнікаў універсітэта
Студэнцкі прафкам
Савет ветэранаў
САК «Браслаўскія азёры»