Універсітэт

богуш

В. А. Богуш
Рэктар універсітэта,
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

БДУІР - гэта вялікая і дружная сям’я - больш за 16 тысяч таленавітых студэнтаў, больш за 900 выкладчыкаў і 1000 паспяховых выпускнікоў, якія займаюць высокія і адказныя пасады.

У вас ёсць унікальная магчымасць стаць часткай гэтай сям’і: станьце актыўным карыстальнікам нашага сайта, і вы заўсёды будзеце ў курсе падзей, якія адбываюцца ва ўніверсітэце.
Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі - буйны навукова-адукацыйны цэнтр Беларусі, які валодае значным кадравым, навуковым, метадычным патэнцыялам, сучаснай лабараторнай базай і разгалінаванай вучэбна-навуковай інфраструктурай.
Мы ўлічваем сусветныя тэндэнцыі ў сферы адукацыі, таму ўпэўнены: і далей роля ўніверсітэта ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў у галіне інфармацыйных тэхналогій, радыёэлектронікі, інфа- і тэлекамунікацый, мікра- і нанаэлектронікі будзе павялічвацца.

Наш універсітэт заўсёды гатовы дзяліцца вопытам і прымаць перспектыўныя інавацыі. Мы адкрыты для плённага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, рады новым сябрам і гасцінна сустракаем маладыя таленты!

Місія ўніверсітэта - падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, здольных успрымаць, генераваць і ўвасабляць інавацыйныя ідэі, ствараць канкурэнтаздольную навукаёмістую прадукцыю ў галіне інфарматыкі і электронікі.
Місія ажыццяўляецца шляхам інтэграцыі адукацыйнай, навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці, што забяспечвае фарміраванне гарманічна развітай асобы, здольнай актыўна ўдзельнічаць у эканамічным і сацыяльным развіцці грамадства, прыхільнай ідэалам патрыятызму, грамадзянскасці і нацыянальнага гонару.

Адрас універсітэта:
220013, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. П.Броўкі, 6
Тэл. + 375 17 292 32 35, 293 23 07, факс + 375 17 202 10 33
e-mail: kanc@bsuir.by

Нумары тэлефонаў асноўных падраздзяленняў універсітэта