Гісторыя. Асноўныя этапы станаўлення і развіцця ўніверсітэта

1964 год - Пастановай Савета Міністраў БССР N 78 ад 27 лютага 1964 года 15 сакавіка ў г. Мінску адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ).

1975 год - МРТІ быў прызнаны лепшай ВНУ ва Усесаюзным аглядзе ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў народнай гаспадарцы.

1976 год
- інстытут стаў пераможцам Усесаюзнага грамадскага агляду выкарыстання вынаходак з уручэннем дыплома УЦСПС.

1978 год - ВНУ прысуджана 1-е месца і Чырвоны Сцяг Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў за поспехі ў працы.

1987 год - Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР N 326 ад 13 сакавiка 1987 года за высокія дасягненні ў галіне навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі спецыялістаў МРТІ аднесены да ліку вядучых ВНУ СССР.

1993 год - Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь N 786 ад 16 лістапада 1993 года Мінскі радыётэхнічны інстытут ператвораны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
1998 год - Загадам Міністэрства адукацыі N 365 ад 16 жніўня 1998 г. універсітэт вызначаны базавай ВНУ Рэспублікі Беларусь у галіне інфарматыкі, радыётэхнікі і электронікі.

1998 год - Пастановай Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь N 472 ад 23 снежня 1998 года БДУІР атэставаны на статус вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу.
2004 - Рашэннем Калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэт прызнаны адпаведным патрабаванням, што прад’яўляюцца да статусу вядучай ВНУ ў галіне.

2005 год - Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў БДУІР атрымаў статус базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па вышэйшай адукацыі ў галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі.
2010 год - укаранёна сістэма менеджменту якасці адукацыі. 24 снежня ўніверсітэту ўручаны сертыфікаты адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнароднага стандарта ISО 9001 у нацыянальнай сістэме адукацыі і ў нямецкай сістэме сертыфікацыі TGA.

2011 год - БДУІР прайшоў акрэдытацыю ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. 26 мая ВНУ ўручана пасведчанне аб акрэдытацыі на статус навуковай арганізацыі.

2012 год - Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь N55 ад 19 студзеня 2012 года БДУІР прысуджана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2011 года.

2013 год - БДУІР вызначаны пераможцам па выніках 2012 года ў намінацыі «Вышэйшая адукацыя». Указам Прэзідэнта Беларусі N281 ад 27 чэрвеня 2013 года занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

2014 год - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 104 ад 28 лютага 2014 года БДУІР прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, сацыяльна-культурным развіцці і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання.

2014 год - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад N 299 27 чэрвеня 2014 года БДУІР стаў пераможцам па выніках 2013 года сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

2015 год -Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад N 296 01 ліпеня 2015 года БДУІР вызначаны пераможцам па выніках 2014 года сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

2016 год - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад N 225 15 чэрвеня 2016 года БДУІР вызначаны пераможцам па выніках 2015 года сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі. Таксама занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

2016 год - БДУІР прызнаны пераможцам па выніках працы сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2015 год у намінацыі «За забеспячэнне падрыхтоўкі спецыялістаў і магістрантаў на замежнай мове і павелічэнне экспарту навуковай прадукцыі».

2017 год - БДУІР прызнаны пераможцам па выніках працы сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2016 год у намінацыі «Лепшы экспарцёр высокатэхналагічных і навукаёмістых тавараў».

2017 год
- БДУІР пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці і ўпершыню ўдастоены спецыяльнай узнагароды конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года ў намінацыі «Сацыяльная адказнасць». Узнагарода прысуджана ўніверсітэту за вядзенне сацыяльна адказнага бізнесу і стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць сацыяльную абароненасць усіх зацікаўленых бакоў: персаналу, спажыўцоў, партнёраў, грамадства.

2017 год - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад N 222 23 чэрвеня 2017 года БДУІР вызначаны пераможцам па выніках 2016 года сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, і занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару ў намінацыі «Навука».

2018 год - Па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2017 года" БДУІР прызнаны лідарам у намінацыі «Адукацыя»