Адукацыя ў БДУІР

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» (далей БДУІР) рыхтуе спецыялістаў па 38 спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі і 37 спецыяльнасцях II ступені вышэйшай адукацыі, што ахопліваюць актуальныя напрамкі інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, радыёэлектронікі, інфакамунікацый, аўтаматычнага кіравання.

З 2013 года БДУІР перайшоў на падрыхтоўку навучэнцаў па новых адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі з двухузроўневай схемай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй: 4 гады на I ступені і 2 гады на II ступені.

Ва ўніверсітэце вядзецца навучанне на англійскай мове па 5 спецыяльнасцях на I ступені і па 3 спецыяльнасцях на II ступені вышэйшай адукацыі.

Вучэбны працэс забяспечваюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх акадэмікі і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук, акадэмікі галіновых акадэмій, сапраўдныя члены замежных акадэмій навук, прафесары і дактары навук.

Вучэбная база ўніверсітэта размяшчаецца ў сямі карпусах. Для арганізацыі вучэбнага працэсу ўніверсітэт мае 274 вучэбныя аўдыторыі і лабараторыі. У тым ліку налічваецца 30 аўдыторый, абсталяваных мультымедыйнымі праектарамі і іншымі аўдыя-, відэа- і тэлевізійнымі сродкамі; 15 агульнаўніверсітэцкіх камп’ютарных класаў з 210 камп’ютарамі і 46 камп’ютарных класаў; 3 чарцёжныя залы, чатыры залы электроннай бібліятэкі на 200 пасадачных месцаў. Правядзенне лабараторных работ забяспечваюць 184 лабараторыі, абсталяваныя вылічальнай тэхнікай, складанай радыёэлектроннай, інфакамунікацыйнай апаратурай, макетамі лабараторных установак і іншай вымяральнай тэхнікай.

На базе БДУІР працуе 45 сумесных вучэбна-навукова-вытворчых лабараторый, дзе праводзяцца сумесныя трэнінгі, семінары, вучэбныя і факультатыўныя заняткі для студэнтаў, навучанне прафесарска-выкладчыцкага саставу і іншых супрацоўнікаў новым тэхналогіям, створаныя з дапамогай арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

У вядучых арганізацыях рэальнага сектара эканомікі створана 8 філіялаў кафедр БДУІР. На іх базе арганізавана чытанне спецыялізаваных лекцый, выкананне лабараторных работ ва ўмовах рэальнай вытворчасці, выкананне курсавых і дыпломных праектаў на актуальную для вытворчасці тэматыку.

Ва ўніверсітэце адкрыта 6 адукацыйных цэнтраў вядучых сусветных кампаній, дзе студэнты маюць магчымасць прайсці дадатковую падрыхтоўку з сертыфікацыяй для працы з абсталяваннем лідараў IT-галіны.

У якасці баз практыкі БДУІР выкарыстоўвае 366 прадпрыемстваў і арганізацый рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Сувязь са спажыўцамі падрыхтаваных БДУІР спецыялістаў у прамысловасці і навуцы грунтуецца на доўгатэрміновых дамовах аб супрацоўніцтве.
Сёння, у перыяд рэформ і разнастайных пераўтварэнняў у сферы вышэйшай адукацыі, галоўная задача ўніверсітэта падчас рэалізацыі новых патрабаванняў у працэсе праектавання і карэкціроўкі адукацыйных праграм, дасягнуць таго, каб яны былі цікавыя для навучэнцаў, забяспечвалі рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання, каб выпускнікі ўніверсітэта былі запатрабаваныя на рынку працы, адначасова забяспечыўшы рацыянальную і эфектыўную эканомію падчас арганізацыі вучэбнага працэсу, аптымізуючы змест вучэбна-праграмнай дакументацыі.