Сімволіка ўніверсітэта

Рыхтуючыся да свайго 50-гадовага юбілею, БДУІР распрацаваў новую сімволіку ўніверсітэта, які 24 кастрычніка 2013 года зацвердзіў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб распрацоўцы фірменага стылю БДУІР наспявала ўжо даўно. Да цяперашняга часу сімволікі, якая адлюстроўвала б спецыфіку нашага ўніверсітэта, не было. У 1993 годзе быў запатэнтаваны таварны знак, які выкарыстоўваўся на афіцыйных дакументах, друкаванай, сувенірнай прадукцыі ўніверсітэта. Ён адлюстроўваў галіну дзейнасці ВНУ, яе спецыфіку, аднак таварны знак ніяк нельга было назваць паўнавартаснай сімволікай. У выніку былі распрацаваны і зацверджаны: эмблема, флаг, сцяг, штандар рэктара, нагрудныя знакі адрознення аб заканчэнні ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» і «За заслугі перад БДУІР».

Эмблема захавала вядомы ўсім таварны знак БДУІР. Колеравая гама эмблемы абрана пераважна сіняга колеру. Гэта падкрэслівае адукацыйную дзейнасць арганізацыі. Сіні колер сімвалізуе духоўнасць. Ён настройвае на разважанні, імкненне да пазнання, навуковай творчасці. На эмблеме адлюстраваны такія элементы, як:
- сінусоіда і радыёсігналы, якія падкрэсліваюць тое, што БДУІР актыўна займаецца вучэбнай і навуковай дзейнасцю ў падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне радыёэлектронікі;
- зямны шар, які паказвае на інфармацыйную дзейнасць універсітэта, што ахоплівае практычна ўвесь свет;
- раскрытая кніга, якая вызначае прыналежнасць ВНУ да сістэмы адукацыі; гэта сімвал высокай культуры, скарбніца назапашанай мудрасці;
- васілёк - кветка, якая ўжо на працягу многіх стагоддзяў з’яўляецца адметнай асаблівасцю нашага народа, рэспублікі, зямлі.

эмблема

Флаг БДУІР спраектаваны на аснове геральдычнага знака - эмблемы - з выкарыстаннем яе асноўных элементаў і кветак. У цэнтры флага на сіне-блакітным фоне размяшчаецца эмблема. Унізе знаходзіцца надпіс: «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».

Флаг БДУІР

Нагрудны знак адрознення аб заканчэнні ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» створаны ў форме ромба. У верхняй частцы знака размяшчаецца Герб Рэспублікі Беларусь. У цэнтры на сінім фоне размяшчаюцца сінусоіда і радыёсігналы.

знак выпускника

Нагрудны знак адрознення «За заслугі перад БДУІР» уяўляе сабой форму зямнога шара, на якім знаходзяцца сінусоіда і радыёсігналы, а таксама васілёк - нацыянальны сімвал Беларусі. Пад сінусоідай размяшчаецца надпіс: «50 год БДУІР».

Нагрудны знак адрознення

Штандар рэктара мае квадратную форму, колер фону - сіні. Эмблема размяшчаецца ў цэнтры. Прысутнічае надпіс: «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iнфарматыкі і радыёэлектронікі». Па краях штандара нанесены нацыянальны арнамент. У вуглах размешчаны васількі.

штандарт

Сцяг падобны па афармленні са штандарам. Адметнай асаблівасцю з’яўляюцца больш буйны памер і прамавугольная форма выканання.

Сцяг
Сцяг