БДУІР - гэта...

БДУІР – якасць, правераная часам

  • больш за 55 гадоў творчага росту – 88.5 тыс. выпускнікоў – спалучэнне традыцый і інавацый у галіне вышэйшай тэхнічнай адукацыі;
  • БДУІР з’яўляецца вядучай ВНУ ў галіне, базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД па вышэйшай адукацыі ў галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі;
  • мае сертыфікаты адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISО 9001 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і ў нямецкай сістэме сертыфікацыі DakkS;
  • акрэдытаваны ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на статус навуковай арганізацыі;
  • удастоены прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2011, 2016 гадоў;
  • неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

БДУІР - тэрыторыя вялікіх магчымасцей

  • 8 факультэтаў, 33 кафедры, навукова-даследчая частка, Інстытут інфармацыйных тэхналогій (2 факультэты і 3 кафедры), 3 адасобленыя структурныя падраздзяленні;
  • больш за 16 тысяч навучэнцаў;
  • 37 спецыяльнасцей на першай ступені вышэйшай адукацыі;
  • 4 спецыяльнасці ваеннага факультэта;
  • дадатковая ваенная адукацыя для студэнтаў усіх спецыяльнасцей;
  • другая вышэйшая адукацыя;
  • магістратура, аспірантура, дактарантура;
  • 12 адукацыйных цэнтраў вядучых сусветных кампаній: Адукацыйны цэнтр National Instruments, Цэнтр кампетэнцый тэхналогій IBM, Філіял сеткавай Акадэміі Cisco, Акадэмічны цэнтр SAP па праграмах супрацоўніцтва SAP з ВНУ «Універсітэцкі альянс», Android Software Center, INTES, A1QA, Huawei і інш.;
  • праграма падтрымкі таленавітых і адораных студэнтаў.в
магистратура БГУИР

БДУІР – лепшыя выкладчыкі

  • 2 акадэмікі і 2 члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каля 100 дактароў навук, больш за 300 кандыдатаў навук.

БДУІР - актыўная навуковая творчасць

  • 34 навукова-даследчых лабараторый і груп, 8 навуковых цэнтраў, студэнцкае навуковае таварыства;
  • міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, даследаванні і праграмы, гранты вядучых ІТ-кампаній свету.
научное творчество БГУИР
обучение иностранцев в БГУИР

БДУІР - універсітэт, адкрыты свету

  • двухбаковыя дамовы аб супрацоўніцтве са 140 навучальнымі ўстановамі і навуковымі цэнтрамі 39 дзяржаў;
  • 600 замежных студэнтаў з 40 краін;
  • падрыхтоўка замежных і беларускіх студэнтаў на англійскай мове на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі па 4 спецыяльнасцях;
  • стажыроўкі і практыкі за мяжой, праграмы па абмене студэнтамі

БДУІР - высокія тэхналогіі ў навучанні

  • цэнтр відэаканферэнцсувязі, 15 камп’ютарных класаў агульнаўніверсітэцкага карыстання і 50 класаў кафедральнага, 30 лекцыйных аўдыторый, аснашчаных сучаснымі мультымедыйнымі сродкамі;
  • 45 сумесных вучэбна-навуковых лабараторый, 7 сертыфікацыйных цэнтраў;
  • 6 традыцыйных чытальных залаў на 435 пасадачных месцаў і 3 электронныя залы, аснашчаныя 75 камп’ютарамі і 275 працоўнымі месцамі для працы з ноўтбукамі з магчымасцю ажыццяўляць доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі WI-FI;
  • «Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр электронных рэсурсаў і паслуг» з доступам да ўніверсітэцкіх электронных вучэбна-метадычных комплексаў, а таксама з доступам да баз вядучых інфармацыйных пастаўшчыкоў свету праз "Віртуальную чытальную залу" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • электронныя вучэбна-метадычныя комплексы па ўсіх дысцыплінах, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце;
  • лакальная вылічальная сетка, якая ўключае больш за 4000 камп’ютараў з магчымасцю выкарыстання WI-FI тэхналогіі для падключэння да сеткі ў навучальных карпусах.локальная вычислительная сеть, включающая более 4000 компьютеров с возможностью использования WI-FI технологии для подключения к сети в учебных корпусах
в лаборатории БГУИР

БДУІР - перспектыўная будучыня

  • 28 філіялаў кафедр на вядучых прадпрыемствах краіны;
  • шырокія магчымасці размеркавання – колькасць заявак на спецыялістаў больш чым у 1,5 разы перавышае колькасць выпускнікоў;
  • забяспечанасць першым працоўным месцам 100% выпускнікоў універсітэта, якія навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту;
  • магістратура па 37 спецыяльнасцях, аспірантура па 29 навуковых спецыяльнасцях, дактарантура – па 9;
  • больш за 400 прадпрыемстваў і арганізацый рэальнага сектара эканомікі ў якасці баз практык;
  • акты ўкаранення ў вытворчасць 17% дыпломных праектаў.

БДУІР - сацыяльныя гарантыі

  • 4 камфартабельныя інтэрнаты гасцінічнага тыпу на 3309 месцаў;
  • 3 сталовыя ў інтэрнатах, студэнцкае кафэ "Сузор’е", сталовая, 3 кафэ і 5 пунктаў хуткага харчавання ў навучальных карпусах;
  • сістэма скідак на аплату навучання.
4-общежитие БГУИР
спорт в БГУИР

БДУІР - здаровы лад жыцця

  • 40 спартыўных секцый;
  • агульная плошча ўсіх спартыўных збудаванняў універсітэта – 10 420 м2.
  • спартыўна-аздараўленчы комплекс «Браслаўскія азёры»;
  • плавальны басейн (для ачысткі вады прымяняецца метад іанізацыі срэбрам).

БДУІР - яркае студэнцкае жыццё

  • 40 творчых калектываў;
  • форумы, турніры, фестывалі, конкурсы, канцэрты, КВЗ, турыстычныя злёты.
БГУИР творческий