Выплаты стыпендый студэнтам універсітэта

Студэнтам, якія навучаюцца ва ўніверсітэце, назначаюцца стыпендыі ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку назначэння і выплаты стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Прадугледжваецца некалькі відаў стыпендый: навучальныя, сацыяльныя, персанальныя, імянныя.

Кожны від прызначаны для пэўных катэгорый навучэнцаў, мае свае ўмовы назначэння і асаблівасці разліку.

Навучальная стыпендыя назначаецца ў адпаведнасці з поспехамі ў вучобе. Памер вучэбнай стыпендыі залежыць ад сярэдняга бала паспяховасці па выніках экзаменацыйнай сесіі, а таксама ад спецыяльнасці (гл. табліцу).

Для студэнтаў, якія атрымалі па выніках сесіі сярэднія балы, названыя ў табліцы, памер стыпендыі разлічваецца памнажэннем памеру базавай стыпендыі на адпаведны каэфіцыент.

За перыяд летніх канікул стыпендыя выплачваецца сумарна за ўвесь перыяд канікул да іх пачатку.

Студэнтам-інвалідам I і II групы, студэнтам з ліку дзяцей-інвалідаў III і IV ступені страты здароўя выплачваецца да ўстаноўленай стыпендыi надбаўка ў памеры 50 працэнтаў.

Сацыяльная стыпендыя назначаецца асобным катэгорыям студэнтаў, якія паспяваюць і маюць сярэдні бал паспяховасці ніжэй за ўстаноўлены для атрымання стыпендыі.

Да катэгорыі студэнтаў, якія маюць права на атрыманне сацыяльнай стыпендыі, адносяцца асобы:

- дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з лiку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы, якія страцілі апошняга з бацькоў у перыяд навучання пасля дасягнення iмi ўзросту 18 гадоў;

- з ліку дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы, рабочых і служачых, якія займалі штатныя пасады ў воінскіх частках у складзе савецкіх войскаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, з сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы, з сем’яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры выкананнi службовых абавязкаў;

- з ліку былых вайскоўцаў, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворванняў, атрыманых пры праходжанні ваеннай службы;

- інваліды;

- якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 18 - 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009, N 17, 2/1561);

- з ліку жанчын, якія сталі на ўлік у жаночай кансультацыі да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці;

- якія маюць дзяцей;

- хворыя на сухоты.

Кіраўнік навучальнай установы мае права назначаць сацыяльную стыпендыю студэнтам, якія страцілі права на атрыманне вучэбнай стыпендыі па выніках экзаменацыйнай сесіі, але знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Для назначэння дадзенага віду стыпендыі неабходна падаць заяву і дакументы, якія пацвярджаюць цяжкае матэрыяльнае становішча. Указаная стыпендыя назначаецца не больш за два разы за ўвесь перыяд навучання па прадстаўленні дэканаў факультэтаў і ўзгадненні з прафсаюзнымі, студэнцкімі арганізацыямі і камітэтам БРСМ у межах планавага стыпендыяльнага фонду.

Стыпендыі Савета ВНУ могуць атрымліваць студэнты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных дысцыплін і навукова-тэхнічнай творчасці. У цяперашні час у БДУІР назначаецца дадзены від стыпендыі 60 студэнтам.

Імянныя стыпендыі ўсталёўваюцца студэнтам, якія маюць асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і грамадскай рабоце. Такія стыпендыі прысвечаны памяці выдатных беларускіх дзеячаў і названы іх імёнамі. Студэнтам БДУІР назначаюцца стыпендыі імя Ф.Скарыны, імя А.Н.Сеўчанкі, імя К.Крапівы. Імянныя стыпендыі атрымліваюць 15 студэнтаў.