Новости

Общество
18.04.2017

БДУІР завітаў у "Купалаўскі"

17 красавіка БДУІР арганізаваў для сваіх студэнтаў і супрацоўнікаў наведванне спектакля тэатра імя Янкі Купалы "Школа падаткаплацельшчыкаў", прэм'ера якога адбылася сёлета 27 студзеня. Таксама на спектакль былі запрошаны Міністр адукацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя ганаровыя госці.

БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у

- Я вельмі рады вітаць ў гэтай зале нашу ўніверсітэцкую суполку і гасцей, - выступіў перад пачаткам спектакля рэктар БДУІР Міхаіл Паўлавіч Батура. - Каля 15 гадоў БДУІР супрацоўнічае з тэатрам імя Янкі Купалы і некалькі разоў у год выкупляе поўную залу на спектаклі для нашых работнікаў і студэнтаў.

Міхаіл Паўлавіч адзначыў, што ў БДУІР надаецца шмат увагі не толькі фарміраванню прафесійных навыкаў студэнтаў, але і іх усебаковаму развіццю. І супрацоўніцтва з тэатрам гэтаму спрыяе. Шматграннасць магчымасцяў для развіцця ў БДУІР - гэта адзін з фактараў, якія паўплывалі на атрыманне ўніверсітэтам у гэтым годзе спецыяльнай узнагароды конкурсу на атрыманне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Сацыяльная адказнасць".

- Мы рады супрацоўніцтву з вамі, вы для нас найкаштоўнейшыя гледачы! - падзякваў рэктара БДУІР мастацкі кіраўнік тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Мікалаевіч Пінігін.

БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у
БДУІР завітаў у

Даведка: "Школа падаткаплацельшчыкаў" - французская камедыя, якая распавядае аб тым, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу. Напісаная ў 1934 годзе, п'еса драматурга Луі Вернэя і акцёра Жоржа Бэры выклікала фурор па ўсім свеце. У часы Вялікай дэпрэсіі яна гучала з галоўных тэатральных пляцовак Францыі. "Школа падаткаякаплацельшчыкаў" застаецца актуальнай сёння, у тым ліку і для нашай краіны.

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР

Ключевые слова: купаловский театр Школа падаткаплацельшчыкаў

Назад