Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

2 учебная неделя

Новости

21.09.2022

Спартыўны пачатак навучальнага года ў БДУІР: студэнты сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў

У верасні студэнты БДУІР удзельнічалі ў Рэспубліканскім турніры па пляжным валейболе і ў анлайн-турніры па шахматах, арганізаваным Моладзевай палатай пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

На спаборніцтвы па валейболе каманда БДУІР у складзе дзвюх дзяўчат і двух хлопцаў адправілася ў Гомель. Гульні праходзілі з 15 па 18 верасня. На турніры былі прадстаўлены мужчынскія і жаночыя каманды ад 24 ВНУ Беларусі.

Студэнткі БДУІР Лія Галавач і Крысціна Кузьміна не саступалі суперніцам да апошняга, але да перамогі дзяўчатам крыху не хапіла: яны занялі II месца. Хлопцы Арсеній Котаў і Дзмітрый Абраменка дзякуючы сваім намаганням таксама трапілі на II пазіцыю ў турнірнай табліцы.

19 верасня прайшоў анлайн-турнір па шахматах, у якім узялі ўдзел 266 чалавек - прадстаўнікі 47 ВНУ Беларусі і Расіі. Студэнты БДУІР Юлія Краўчанка і Віталій Лапусь у камандным заліку занялі II месца. На I месцы таксама апынуліся беларусы - студэнты БДУФК.

У асабістым заліку сярод дзяўчат Юлія Краўчанка паказала выдатны вынік - III месца.

Студэнты прыкладаюць вялікія намаганні, каб з годнасцю прадстаўляць БДУІР на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Заўзеем за нашых маладых спартсменаў і жадаем ім новых перамог.

Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота ад Спартовага клуба БДУІР

Назад