Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

3 учебная неделя

Новости

Общество
27.02.2019

Студэнты павіншавалі БДУІР песняй (+відэасюжэт)

26 лютага прайшла акцыя "Праспяваем пра БДУІР разам!", якая прымеркавана да 55-годдзя ўніверсітэта. Студэнты выканалі песню "БДУIP - веды i стыль жыцця".

У акцыі ўдзельнічалі 15 актыўных і таленавітых студэнтаў. Свае цёплыя пачуцці да роднага ўніверсітэта яны выказалі праз песню як сольна, так і невялікім калектывам. Варта адзначыць, што сярод удзельнікаў былі і замежныя студэнты, якія нароўні з усімі з задавальненнем і асаблівым шармам спявалі на беларускай мове.

Кампазіцыя "БДУIP - веды i стыль жыцця" была запісана ў 2014 годзе. Аўтар слоў - педагог па вакале, спявачка Вольга Калеснікава, музыку напісаў кампазітар і аранжыроўшчык, кіраўнік эстрадна-сімфанічнага ансамбля "Камеранс" Антон Шакулін.

"Мы вырашылі папулярызаваць гэтую песню і правесці акцыю напярэдадні юбілею ўніверсітэта, - распавяла намеснік начальніка Цэнтра культурна-масавай работы Аксана Бугакова. - У працэсе падобных мерапрыемстваў да нас трапляюць сапраўдныя таленты. Моладзь, якая вырашыла паўдзельнічаць у нашай акцыі, гэта студэнты 1-2 курсаў. Думаю, у будучыні яны стануць актыўнымі ўдзельнікамі фестываляў мастацкай творчасці".

Нагадаем, 13 сакавіка ў чацвёртым корпусе БДУІР пройдзе танцавальны флэшмоб, у якім возьмуць удзел студэнты розных курсаў, а 15 сакавіка адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю МРТІ-БДУІР.

споем о БГУИР
споем о БГУИР
споем о БГУИР
споем о БГУИР



Падрыхтавана прэс-службай БДУІР
Фота: Данііл Каратыш

Назад