Объявления

31.01.2019

Творчы праект "І так моцна сэрца кліча...", прымеркаваны да Дня Святога Валянціна

Загадкавы і напоўнены пяшчотай ды натхненнем куточак беларускай сталіцы - дом-музей Якуба Коласа - шчыра запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да святкавання Дня Святога Валянціна.

Дзень закаханых

З 1 па 14 лютага музей прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у Instagram-акцыі "ЗАКАХАНЫЯ Ў Доме КОЛАСА". Для ўдзелу дастаткова прыйсці ў музей, атрымаць тэматычны аксэсуар, абраць для сябе самае рамантычнае месца ў Доме Коласа і сфатаграфавацца, а фотаздымак, адзначыўшы сябе на ім, выкласці ў сацыяльную сетку "Instagram" з хэштэгам #kahanne_kolas. Пераможцы будуць вызначаны выпадковым чынам 14 лютага і атрымаюць прыемны сюрпрыз.

14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, Дом Коласа прапануе наведвальнікам акунуцца ў творча-рамантычную атмасферу музея. Кожны атрымае магчымасць уласнымі рукамі стварыць для свайго каханага ці каханай прыемны сувенір - букет з цукерак ці кавалачак духмянага мыла. Майстар-класы па стварэнні мыла і салодкіх букетаў пачнуцца а 17.00.

Апантаных светам картак, кубікаў ды фантазіі запрашаем на настольныя гульні.
А праз гадзіну, а 18.00, ўсіх аматараў інтымнай лірыкі чакае творчая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Людмілай Іванаўнай Рублеўскай і Віктарам Анатольевічам Шніпам.
Людміла Рублеўская - паэтэса, празаік і журналістка, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Лепшы празаічны твор".
Віктар Анатольевіч Шніп - паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ў намінацыі "Мастацкая літаратура".
Творцы з’яўляюцца не толькі калегамі, але і мужам і жонкай. На сустрэчы ў Дзень закаханых пісьменнікі падзеляцца з аўдыторыяй цыклам пяшчотна-пранікнёных вершаў, якія прысвячаюць адзін аднаму.
Чакаем усіх нераўнадушных рамантыкаў на ўтульным вечары ў Доме Коласа!

Расклад мерапрыемстваў 14.02

17.00:
• майстар-класы па мылаварэнні;
• майстар-класы па стварэнні салодкіх букетаў;
• настольныя гульні.
18.00 - творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай і Віктарам Шніпам.
Кошт уваходу - 4 рублі.
Папярэдні запіс па тэл.: 284-17-02.

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
E-mail: myzeykolas@yandex.ru.

Мы ў сацсетках:
ВК: vk.com/yakubkolasby.
Instagram: @kolasmuseum.

Назад