Издается с сентября 1985 г.

con BSUIR

BSUIR

BSUIR

Няхай жыве добрая традыцыя

Спакойнае ўнівэрсітэцкае жыццё было ўзрушана правядзеннем фестываля студэнцкай творчасці «Студдэбют - 2008». Гісторыя дадзеннага мерапрыемства мае даўнія карані: свята студэнцкай творчасці праводзіцца ўжо не ўпершыню. З года ў год праграма фестываля паляпшалася, адчаго зараз яна афарбаваная каларытам добрай традыцыі і сучасных павеваў. Правілы даволі простыя: каманды, якія прадстаўляюць пэўны факультэт, выступаюць па дзве на дзень. У гэтым годзе першакурснікі спрабавалі сябе ў розных накірунках самадзейнасці. Так, нават проста праходзячы каля актавай залы, можна было пачуць і выступы студэнцкіх рок-гуртоў, і спевы ў стылi папулярнай музыкі, і нават класічныя кампазіцыі. А калі хтосьці наважыўся ў захапленні зайсці ўнутр, дык там яго чакала самае цікавае: сапраўдныя тэатральныя і гумарыстычныя спектаклі. Можна пажартаваць: «Квіткі былі замоўлены загадзя». Але ў кожным жарце хаваецца часцінка праўды. І насамрэч, патрапіць на канцэрты імкнуліся не толькі ўдзельнікі, але і іхнія больш сталыя таварышы. Сустракаліся і людзі, што ўжо некалькі гадоў запар ходзяць на фестываль. Безумоўна, усе ўдзельнікі спадзяюцца, што добрая традыцыя правядзення гэтага цудоўнага мерапрыемства будзе працягнута і надалей!