Новости
Общество
14.02.2022
"Крыніцы гістарычнай памяці": Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на сустрэчы з гісторыкамі
У рамках Года гістарычнай памяці Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць цыкл сустрэч "Крыніцы гістарычнай памяці" з вядомымі вучонымі, якія на працягу многіх гадоў займаліся пошукам і вывучэннем крыніц айчыннай гісторыі.
Лекцыі будуць праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра. Жадаючыя могуць таксама далучыцца да анлайн-трансляцый на платформе YouTube. Відэазапісы праведзеных лекцый будуць захоўвацца тут.
Кожная сустрэча прысвечана важнай старонцы нашага мінулага, якая будзе раскрывацца на прыкладзе гістарычных крыніц: летапісаў, рукапісных і старадрукаваных кніг, карт, гравюр, твораў беларускай літаратуры, архіўных дакументаў, што захоўваюць памяць беларускага народа.
16 лютага, серада, 15.00-16.30 - Лекцыя "Адлюстраванне гістарычнай памяці ў назвах вуліц Мінска". Лектар - беларускі гісторык-тапаніміст, спецыяліст у галіне Мінскага краязнаўства, член камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў Мінска пры Мінгарвыканкаме Іван Сацукевіч (спасылка на анлайн-трансляцыю: https://youtu.be/_CP0IlFEknY).
23 лютага, серада, 11.00-12.30 - лекцыя "Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху". Лектар - загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок (спасылка на анлайн-трансляцыю: https://youtu.be/ZSUPDBj_rwg).
Тэлефоны для даведак: 8(017) 293-27-56, 293 27-67.
E-mail: pr@nlb.by